Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які ладзіцца ў рамках моладзевага капусніка “Тваё лета-2026” у горадзе Дзятлаве. На адкрытай пляцоўцы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прыгажуні нашага раёна прадставілі сябе і пазмагаліся за перамогу ў “Марафоне нявест”. Сёлета ўдзел у конкурсе
Збожжа – у засеках, каравай – на стале
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі ў ААТ “Дварэц-Агра” 21 жніўня адсвяткавалі “Дажынкі” з сімвалічнай назвай “Зямля родзіць – хлебароб шануе!”. Эпіцэнтрам урачыстай дзеі стала пляцоўка перад Дварэцкім домам культуры, дзе працаваў гандаль, дэгустацыю смачнай прадукцыі праводзіў Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный
Жанчыны ў пагонах: спалучэнне строгасці і жаноцкасці
Прывабныя і цікавыя, строгія і мудрыя, яркія і запамінальныя – гэта не кампліменты, а словы, якія дакладна характарызуюць жанчын у форме, гонар і сэрца Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы. У Год беларускай жанчыны нельга не ўзгадаць тых, хто крочыць у адным страі з суровымі праваахоўнікамі, прыўносячы ў службовыя будні іскрынку прыгажосці,
Новаму ўраджаю – Божае блаславенне
15 жніўня парафіяльнае свята адзначылі ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава. Адметнасцю сёлетняга ўрачыстага набажэнства было прыбыццё ў храм з нагоды 35-годдзя існавання Гродзенскай дыяцэзіі іконы яе галоўнай апякункі – Маці Божай Вострабрамскай, якую ўрачыста сустрэлі і перад якой змаглі памаліцца і выказаць свае інтэнцыі парафіяне. Свята сабрала
“Бацькаву кашулю” атрымалі маленькія дзятлаўчане
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскага праекта “Трэці – Бацькаў”, які праходзіць у нашай краіне пад эгідай Беларускай партыі “Белая Русь”. У раённым аддзеле ЗАГС віталі і віншавалі нашых землякоў – бацькоў, якія падарылі жыццё трэцяму дзіцяці і набылі ганаровы статус шматдзетнай сям’і! Гэта Алег і Вольга Ус, Ігар і Алена Прышчапчук,
Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!
Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны. З чарговымі важкімі дасягненнямі на жніве віншаванні і падарункі прымалі работнікі ААТ “Граніт-Агра”. Гэта вадзіцелі, якія перавезлі па тры тысячы тон зерня, – Казімір Рысюк, Яўгеній Хоміч, Міхаіл Нагорны, камбайнеры-тысячнікі – экіпаж Аляксандра Майсейчыка і
Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сапраўднае багацце жыцця
Ёсць людзі, чыё жыццё не адзначана гучнымі званнямі ці высокімі пасадамі. Але менавіта на іх трымаюцца вёскі, сем’і, чалавечыя адносіны. Іх працавітасць, дабрыня і мудрасць становяцца прыкладам для дзяцей і ўнукаў. Да такіх людзей належыць жыхарка вёскі Горка Ніна Кунаш (Аблажэй), якая сёлета адзначыла сваё 80-годдзе. Творчы калектыў сектара нестацыянарнага
Александр Лукашенко: строительная отрасль демонстрирует высокие результаты, сохраняя статус одного из драйверов экономики
Александр Лукашенко выразил особую признательность ветеранам, привившим молодому поколению ответственное отношение к созидательному труду. «В Год белорусской женщины хочу отметить представительниц прекрасного пола, работающих в этой непростой сфере. Вы достойно выполняете поставленные задачи», — подчеркнул Президент. Глава государства убежден, что нынешнее поколение строителей продолжит лучшие традиции, будет внедрять передовые технологии
Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”
28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных турах па рэгіёне ўдзел прымалі 104 шматдзетныя сям’і Прынёмання, а лепшыя з іх паспрачаюцца за права выхаду ў рэспубліканскі фінал на абласным этапе. Дзятлаўшчыну на ім прадставяць пераможцы раённага этапу – сям’я Ляхаў. У Андрэя
Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сям’я – галоўная крыніца энергіі
У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным бухгалтарам Дзятлаўскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый. На рабоце яна моцны, граматны і адказны кіраўнік, а дома – лагодная жонка, любячая мама і клапатлівая гаспадыня. Яе імя сёлета папоўніла шэраг лепшых