Цэнтрам прыцягнення раённага фестывалю-кірмаша працаўнікоў сяла “Дажынкі-2026” у Дзятлаве стала выстава-конкурс з прэзентацыяй дажыначных снапоў і караваяў з сімвалічнай назвай “Спявае колас хлебу песню”.


Відовішчная дзея разгарнулася на плошчы 17 Верасня і зацікавіла не толькі конкурсную камісію на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, але і іншых удзельнікаў і гасцей свята.






Ярка, крэатыўна, прыгожа, вытанчана. Адразу відаць, што над дажыначнымі шэдэўрамі майстры працавалі не адну гадзіну, праявілі фантазію і ўклалі ў кожны экспанат частачку сваёй любові. Нездарма журы і гледачы затрымліваліся каля кожнага імправізаванага стэнда, здзіўляючыся майстэрству і акуратнасці выканання.





Духмяныя каласы, кветкі, стужкі, колеры нацыянальнай сімволікі – усё гэта сапраўдная песня – гімн нялёгкай, але такой пачэснай і важнай працы хлебароба.

















Таксама на свяце працуе выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.





Ірына СТЫРНІК
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины