Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі, прагі пазнання, любові да свету і людзей.

Магчыма, не раз задумаўся пра сэнс існавання, узважыў перажытыя гады, прааналізаваў усе за і супраць. І зразумеў, што пражыў не дарэмна, выхаваў не адно пакаленне людзей, што смела і ўпэўнена крочаць па жыцці, праслаўляючы сябе і сваю родную Беларусь. Такім чалавекам, педагогам, выхавальніцай са шчырай і адкрытай душой заўсёды была Ала Сцяпанаўна Дактарэнка, якой сёння споўнілася 90 гадоў. Павіншаваць яе прыйшліначальнік аддзела адукацыі райвыканкамаМарына Лашкоўская, дырэктар сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Іван Кібінь, прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага савета ветэранаўГенадзь Суравец і Ядзвіга Гушча, а таксама старшыня савета ветэранаў педагагічных работнікаў раёнаАлена Абрамчык.

Шчырыя словы, усмешкі, цудоўны, святочны настрой панавалі ў кватэры Алы Сцяпанаўны, чалавека-легенды, аднаго са старэйшых педагогаў раёна. Прысутныя былі прыемна здзіўлены бадзёрасцю духу юбіляркі, яе аптымізмам і жаночай элегантнасцю. Гучалі словы віншаванняў, вершы і песні, а таксама ўспаміны пра тыя далёкія часы маладосці, калі жанчына працавала ў Дзятлаўскай школе-інтэрнаце. Яе і сёння помняць выхаванцы Васіль Бортнік, наш знакаміты зямляк, мастак з Расіі, Віктар Акушка, Іван Шчотка, Сяргей Бяляк і многія іншыя. І пры выпадку стараюцца наведаць свайго выхавальніцу.

– Добра памятую Алу Сцяпанаўну,– расказвае Васіль Бортнік. – Яна працавала не ў маёй групе, але ў школе-інтэрнаце мы ўсе былі адной сям’ёй, дружнай і зладжанай, заўсёды на віду ў нашых педагогаў. Яны замянілі нам бацькоў. Таму ад душы віншую імянінніцу з юбілеем. Здароўя ёй і доўгіх гадоў жыцця.

Мы таксамажадаем Але Сцяпанаўне сустрэць стогадовы юбілей на сваіх нагах і з яснай галавой, як яна сама таго сабе пажадала.

Алена АБРАМЧЫК,
старшыня савета ветэранаў педагагічных работнікаў Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

Похожие публикации