У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і. Мэта заняткаў – выхаванне ў вучняў павагі да сямейных каштоўнасцяў, традыцый, а таксама разуменне ролі сям’і ў жыцці чалавека і дзяржавы.
Дзеці абмеркавалі, чаму моцная сям’я – аснова росквіту грамадства, як захоўваць сямейныя каштоўнасці і ўмацоўваць аўтарытэт бацькоў у вачах моладзі, чаму падтрымка сем’яў у нашай краіне з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. У Год беларускай жанчыны асаблівую ўвагу надалі ролі сучаснай беларускі як маці і захавальніцы сямейнага ачага, паспяховага прафесіянала і актыўнай грамадзянкі.
Навучэнцы падзяліліся сваімі меркаваннямі.
Ангеліна Ванчук:
“Сям’я для мяне – гэта самыя дарагія людзі, якія заўсёды зразумеюць і даруюць мае памылкі. Я ведаю, што нават у самай складанай сітуацыі яны будуць побач і дапамогуць знайсці выйсце”.
Мікіта Бяляк:
“Я ганаруся сваёй сям’ёй, таму што нават у стагоддзе гаджэтаў мы заўсёды знаходзім час, каб проста пагаварыць за чаем, з’ездзіць на рыбалку, здзейсніць экскурсію выхаднога дня. Гэта даказвае, што жывыя зносіны не заменіць ніхто”.
Таццяна Ступчык:
“Мы ў сям’і цэнім сумленнасць і ўменне трымаць слова, нават калі гаворка ідзе пра дробязі. Стараюся гэтыя ж правілы пераносіць у стасункі з аднакласнікамі, таму што без каштоўнасцяў любы калектыў разбурыцца”.
Яўген Мілевіч:
“Для мяне галоўныя сямейныя каштоўнасці – гэта давер і клопат, калі не трэба баяцца сказаць праўду. Я ўпэўнена, што павага да старэйшых і дапамога малодшым робяць наш дом крэпасцю”.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 7 класа
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…
Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…
Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…
Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…