У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і. Мэта заняткаў – выхаванне ў вучняў павагі да сямейных каштоўнасцяў, традыцый, а таксама разуменне ролі сям’і ў жыцці чалавека і дзяржавы.  

Дзеці абмеркавалі, чаму моцная сям’я – аснова росквіту грамадства, як захоўваць сямейныя каштоўнасці і ўмацоўваць аўтарытэт бацькоў у вачах моладзі, чаму падтрымка сем’яў у нашай краіне з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. У Год беларускай жанчыны асаблівую ўвагу надалі ролі сучаснай беларускі як маці і захавальніцы сямейнага ачага, паспяховага прафесіянала і актыўнай грамадзянкі.

Навучэнцы падзяліліся сваімі меркаваннямі.

Ангеліна Ванчук:

“Сям’я для мяне  –  гэта самыя дарагія людзі, якія заўсёды зразумеюць і даруюць мае памылкі. Я ведаю, што нават у самай складанай сітуацыі яны будуць побач і дапамогуць знайсці выйсце”.

Мікіта Бяляк:

“Я ганаруся сваёй сям’ёй, таму што нават у стагоддзе гаджэтаў мы заўсёды знаходзім час, каб проста пагаварыць за чаем, з’ездзіць на рыбалку, здзейсніць экскурсію выхаднога дня. Гэта даказвае, што жывыя зносіны не заменіць ніхто”.

 Таццяна Ступчык:

“Мы ў сям’і цэнім сумленнасць і ўменне трымаць слова, нават калі гаворка ідзе пра дробязі. Стараюся гэтыя ж правілы пераносіць у стасункі з аднакласнікамі, таму што без каштоўнасцяў любы калектыў разбурыцца”.

Яўген Мілевіч:

“Для мяне галоўныя сямейныя каштоўнасці  – гэта давер і клопат, калі не трэба баяцца сказаць праўду. Я ўпэўнена, што павага да старэйшых і дапамога малодшым робяць наш дом крэпасцю”.

Аксана ВАНЧУК,

класны кіраўнік 7 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации