У раённым аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама прайшло групавое выхаваўчае мерапрыемства ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту” і адкрытае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку.
Былі запрошаны грамадзяне, якія стаяць на прафілактычным уліку ў сувязі з учыненнем правапарушэнняў катэгорыі “дамашняе насілле”, на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, а таксама не занятыя ў эканоміцы дзяржавы.
– З катэгорыяй такіх грамадзян, якіх запрасілі сёння, мы праводзім розныя прафілактычныя мерапрыемствы, акцыі па садзейнічанні ў працаўладкаванні, накіроўваем да спецыялістаў, – пачаў сустрэчу начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі. – Але, на жаль, як паказвае практыка, не ўсе ідуць нам насустрач і хочуць мяняць сваё жыццё. Таму сёння хочацца, каб адбыўся дыялог абодвух бакоў, а не проста прагучала для іх інфармацыя.
Аб прафілактыцы злачынстваў супраць жыцця і здароўя, крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за дамашняе насілле расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Адзначыў, што часцей за ўсё ахвярамі становяцца жанчыны і дзеці. У раёне сёлета паступіла 59 заяваў, 30 дэбашыраў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Большасць такіх злачынстваў учыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення.
– Работа, якая праводзіцца пракуратурай і аддзелам унутраных спраў у гэтым кірунку, у першую чаргу, накіравана на папярэджанне ўчынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, звязаных з насіллем у сям’і, і яна будзе на пільным кантролі, – заўважыў Віталій Станіслававіч.
– Сёння дзяржава кожнаму дае шанц і магчымасць нармальна жыць. Толькі ў нашым раёне больш за пяцьсот вакантных месцаў для працаўладкавання, таму пры вашым жаданні кожнага можам працаўладкаваць, ніхто не застанецца без увагі. Хто хоча жыць нармальна, працаваць, карыстацца сацыяльнымі выгодамі, павінен для гэтага нешта рабіць, – звярнуўся да запрошаных намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.
Аб дзейнасці клуба ананімных алкаголікаў горада Дзятлава, яго задачах і колькі грамадзян там знаходзіцца, расказаў яго старшыня Максім Курчэйка.
Працягнуў гэту тэму настаяцель прыхода храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц айцец Сергій, які заклікаў задумацца над тым, на што чалавек траціць сваё жыццё, чаму выбірае гэту згубную звычку – п’янства і псуе жыццё не толькі сабе, але і блізкім, заклікаў падумаць і выправіцца, пакуль не позна.
З кожным з прысутных, хто павінен працаваць, але не хоча або не можа, пагутарылі індывідуальна. Намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань адзначыла, што вакансій у нашым раёне дастаткова, і кожнаму, хто звяртаецца ў службу занятасці, змогуць прапанаваць варыянты, ды не адзін.
Прычын, чаму не ўладкоўваюцца на працу сённяшнія госці аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, было, як заўжды шмат. Многія запэўніваюць, што сёння-заўтра пойдуць да наймальнікаў. Галоўнае, каб дайшлі да месца прызначэння, а не прыйшлося прыдумваць у наступны раз новыя гісторыі. Вадзім Шчурскі нагадаў, што тых, хто злоўжывае алкаголем і сам працаваць не хоча, накіруюць у лячэбна-працоўны прафілакторый, а там ужо ніякія адгаворкі не прымаюцца.
У гэты ж дзень непрацуючыя грамадзяне былі прыцягнуты да грамадска-карыснай працы – наводзілі парадак на тэрыторыі каля аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напярэдадні Дня сям’і ў Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў новым вальеры-альтанцы наваселле…
14 мая член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Такая думка стала лейтматывам раённага этапу агляду-конкурсу на званне лепшай добраахвотнай пажарнай і санітарнай дружыны,…
У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і. Мэта заняткаў –…
Мероприятие станет уникальной площадкой для обмена опытом. VI Форум медийного сообщества Беларуси «Медиасфера сегодня: смыслы…
Комитетом государственного контроля Гродненской области изучаются вопросы создания надлежащих условий для работы молодых специалистов в…