– Паважаныя выбаршчыкі. Плённа прайшоў год работы ў якасці вашага дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. У рамках адной з ключавых задач дэпутацкай дзейнасці – удзелу ў заканатворчым працэсе, я абапіраўся на Канстытуцыю і заканадаўства, а таксама рашэнні VII Усебеларускага народнага сходу, свабодна выказваў сваё меркаванне і галасаваў, кіруючыся інтарэсамі людзей, сваімі патрыятычнамі перакананнямі, улічваючы эканамічныя і сацыяльныя магчымасцямі дзяржавы, рэальную міжнародную абстаноўку.

Прадстаўляю вам вынікі сваёй работы, якую планаваў, абапіраючыся на задачы, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы, мэтавыя нарматыўныя прававыя дакументы, якія вызначаюць стратэгію ўнутранай палітыкі і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучы пяцігадовы перыяд, а таксама на выкананне сваёй перадвыбарнай праграмы і вашы звароты.         

У Дзятлаўскім раёне былі праведзены адзінаццаць прыёмаў грамадзян, на якія звярнуліся шэсцьдзясят заяўнікаў. Адзін быў выязным і ладзіўся ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына, дзе заадно даведаўся, як развіваецца і добраўпарадкуецца населены пункт. Пытанні ад дзятлаўчан паступалі самыя розныя: ад рамонту і асфальтавання вуліц, добраўпарадкавання да жыццёвых, звязаных з працаўладкаваннем, паступленнем, выдзяленнем інтэрната, іншымі момантамі. Больш за 90 % зваротаў удалося вырашыць станоўча. Гэтаму паспрыяла цеснае канструктыўнае ўзаемадзеянне з мясцовымі органамі ўлады – райвыканкамам, раённым Саветам дэпутатаў, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, якім шчыра ўдзячны за плённае супрацоўніцтва: у органаў улады любога ўзроўню агульныя мэты і задачы – працаваць дзеля таго, каб у людзей рос дабрабыт, якасць жыцця, больш эфектыўнай станавілася эканоміка. Калі яны вырашаюцца сумесна, тады ў раёне, акрузе, краіне будзе толькі станоўчы вынік.  

У ходзе рэалізацыі перадвыбарнай праграмы і ініцыятываў выбаршчыкаў, рашэння прыватных праблем жыхароў акругі былі выкананы наступныя важныя мерапрыемствы:

  • перанос з 2027-га на 2025 год тэрміну падводу электралініі неабходнай магутнасці для жыхароў вёскі Яцвезь з мэтай падключэння таннага электраацяплення;
  • зварот у Міністэрства аховы здароўя РБ для выдзялення і ўстаноўкі пульманалагічнага абсталявання для Дзятлаўскай ЦРБ;
  • добраўпарадкаванне вуліц Гагарына і 50 гадоў Кастрычніка ў Дзятлаве шляхам падсыпкі асфальтагранулятам і асфальтавання;
  • па ініцыятыве дэпутата і дамоўленасці з аблвыканкамам і райвыканкамам у Дзятлаве плануецца будаўніцтва пляцоўкі са штучным лёдам і ангара з лёгкіх канструкцый.

За кошт прыватнай формы ўласнасці пры садзейнічанні дэпутата набыта:

  • машына медыцынскай дапамогі для бальніцы гарпасёлка Наваельня;
  • камп’ютарная дошка для Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна;
  • сярэднім школам раёна 12 камп’ютараў;
  • камплект хакейнай формы для дзіцяча-юнацкай каманды горада Дзятлава;
  • музычныя інструменты для Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Цяпер на кантролі ў дэпутата знаходзяцца:

  • набыццё і ўстаноўка за кошт Міністэрства лясной гаспадаркі сушыльнага абсталявання для Дзятлаўскага лясгаса;
  • рэканструкцыя палёў фільтрацыі і будаўніцтва ачышчальных збудаванняў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”.

Дэпутат – гэта прадстаўнік выбаршчыкаў у заканадаўчым органе ўлады. Ён павінен не толькі выконваць свае перадвыбарныя абяцанні, але і ведаць, якія ініцыятывы, прапановы ёсць па ўнясенні змяненняў і ўдасканаленні заканадаўства, такая работа таксама вядзецца пастаянна. Пры сустрэчах з выбаршчыкамі было атрымана некалькі прапановаў, заснаваных на прававыкарыстальнай практыцы, якія тычыліся ўнясення змяненняў у заканадаўства. Яны накіраваны ў адпаведныя камісіі.

Выказваю шчырае прызнанне маім выбаршчыкам за давер, які аказалі, а гэта ўжо чацвёрты тэрмін майго дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56, за канструктыўныя прапановы па развіцці краіны і нашай акругі, паляпшэнні жыцця, удасканаленні заканадаўства.

Дзякую кіраўніцтву Дзятлаўскага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкамаў раёна, прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны за сумесную работу і высокі ўзровень узаемадзеяння.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации