Выхавальнікі групаў падоўжанага дня ўстановаў адукацыі раёна прынялі ўдзел у пасяджэнні метадычнага аб’яднання па тэме «Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў навучэнцаў на аснове нацыянальнай культуры свайго народа». На гэты раз сустракаліся ў Таркачоўскім дзіцячым садзе-базавай школе.
Педагогі вызначылі асноўныя падыходы ў духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, эфектыўныя формы і метады арганізацыі такога выхавання ў групе падоўжанага дня, абмеркавалі адзіныя падыходы і педагагічныя патрабаванні да духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення праз далучэнне да гістарычнага мінулага баларускага народа, знаёмства з духоўнай спадчынай продкаў, замацаванне ведаў аб беларускіх традыцыях, сялянскім побыце.
Для ўдзельнікаў аб’яднання навучэнцы Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы падрыхтавалі і правялі мерапрыемства, прысвечанае праблеме духоўна-маральнага выхавання. Прысутныя разам з дзецьмі адправіліся ў незвычайную вандроўку пад назвай «Скарбонка роднага краю», якая праходзіла ў музейным пакоі «Наша спадчына». Гэта дало магчымасць бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі жыцця нашых продкаў: беларускай хатай, сялянскім побытам, рэчамі, якімі карысталіся нашы бабулі і дзядулі амаль сто гадоў таму. У час незвычайнай вандроўкі дзеці ўдасканалілі свае веды аб гісторыі Радзімы, культуры беларускага народа, яго традыцыях, папоўнілі лексічны запас цікавымі словамі. Цікава прайшоў конкурс «Апрані ляльку ў беларускае адзенне». У час яго вучні замацавалі свае веды аб ранейшым беларускім адзенні. Пазнаёміліся яны і з традыцыйнымі беларускімі стравамі. Асабліва дзецям спадабаліся беларускія народныя гульні.
Дзякуючы вывучэнню беларускай культуры ў школе навучэнцы ў поўнай меры далучаюцца да традыцый беларускага народа.
Г. ДАЙЛІДА,
выхавальнік групы падоўжанага дня
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…
На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…
Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…
Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…
Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…
Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…