Выхавальнікі групаў падоўжанага дня ўстановаў адукацыі раёна прынялі ўдзел у пасяджэнні метадычнага аб’яднання па тэме “Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў навучэнцаў на аснове нацыянальнай культуры свайго народа”. На гэты раз сустракаліся ў Таркачоўскім дзіцячым садзе-базавай школе.

Педагогі вызначылі асноўныя падыходы ў духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, эфектыўныя формы і метады арганізацыі такога выхавання ў групе падоўжанага дня, абмеркавалі адзіныя падыходы і педагагічныя патрабаванні да духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення праз далучэнне да гістарычнага мінулага баларускага народа, знаёмства з духоўнай спадчынай продкаў, замацаванне ведаў аб беларускіх традыцыях, сялянскім побыце.

Для ўдзельнікаў аб’яднання навучэнцы Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы падрыхтавалі і правялі мерапрыемства, прысвечанае праблеме духоўна-маральнага выхавання. Прысутныя разам з дзецьмі адправіліся ў незвычайную вандроўку пад назвай “Скарбонка роднага краю”, якая праходзіла ў музейным пакоі “Наша спадчына”. Гэта дало магчымасць бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі жыцця нашых продкаў: беларускай хатай, сялянскім побытам, рэчамі, якімі карысталіся нашы бабулі і дзядулі амаль сто гадоў таму. У час незвычайнай вандроўкі дзеці ўдасканалілі свае веды аб гісторыі Радзімы, культуры беларускага народа, яго традыцыях, папоўнілі лексічны запас цікавымі словамі. Цікава прайшоў конкурс “Апрані ляльку ў беларускае адзенне”. У час яго вучні замацавалі свае веды аб ранейшым беларускім адзенні. Пазнаёміліся яны і з традыцыйнымі беларускімі стравамі. Асабліва дзецям спадабаліся беларускія народныя  гульні.

Дзякуючы вывучэнню беларускай культуры ў школе навучэнцы ў поўнай меры далучаюцца да традыцый беларускага народа.

Г. ДАЙЛІДА,
выхавальнік групы падоўжанага дня

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации