Categories: Падзеі

«Вясёлыя, смелыя, спрытныя»

Пазакласнае мерапрыемства пад такой назвай да Дня абаронцаў Айчыны прайшло ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава. Яго падрыхтавала і правяла класны кіраўнік 5 «А» класа Таццяна Уладзіміраўна Аверкава.
Разам з настаўніцай навучэнцы паразважалі, з чым у іх асацыіруецца слова Радзіма, якім павінен быць мужчына-абаронца.

У якасці госця і цікавага субяседніка на пазакласнае мерапрыемства быў запрошаны намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна, начальнік мабілізацыйнай групы падпалкоўнік Андрэй Міхайлавіч Волкаў. Ён расказаў школьнікам аб гісторыі ўзнікнення свята, традыцыях святкавання, патлумачыў, для чаго патрэбна армія. Навучэнцы задалі госцю свае пытанні.

Затым удзельнікі мерапрыемства паглядзелі частку мультыплікацыйнай стужкі «Дэсантнік Сцёпачкін» і самі паспрабавалі прыдумаць яе фінал.

Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на каманды і прынялі ўдзел у спаборніцтвах на кемлівасць.

І. ЛЕАНІДАВА

administrator

Recent Posts

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

10 часов ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

12 часов ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

12 часов ago

Украў, выпіў – у турму

Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…

14 часов ago

Бяспека вышэй за ўсё

Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…

15 часов ago

В Беларуси накопали более 500 тыс. тонн сахарной свеклы

Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…

16 часов ago