На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа аграрыяў на гэтым не заканчваецца.

У разгары ўборка кукурузы на сілас, нарыхтоўка кармоў і яравога рапсу. Трэці тыдзень у ААТ “Граніт-Агра” прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў, якія адразу ж транспарціруюцца на ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат”. Аб тым, ці парадаваў салодкі ўраджай, расказала галоўны аграном гаспадаркі Алена Майсейчык:

– Сёлета мы павялічылі пасевы цукровых буракоў на 20 гектараў, плошча складае 380 гектараў. На сёння ўбрана 110 гектараў з ураджайнасцю не ніжэй за 500 цэнтнераў з гектара, што з’яўляецца высокім вынікам для ранняй копкі. На цукровы завод па стане на раніцу 7 верасня здадзена 2400 тон гэтай культуры, грузавыя машыны прадастаўляе завод, ад нас працуюць два цягачы “Джон-Дзір”, пагрузчык, якім нам дапамагло КСУП “Войневічы”, заняты спецыяліст па афармленні дакументаў і прыцягваюцца па меры неабходнасці паляводы для прыбірання поля пасля работы тэхнікі.

– Калі раней цукровыя буракі вы здавалі ў кастрычніку, то апошнія гады выбіраеце раннія тэрміны. Ці выгадна гэта?

– У такой сітуацыі ёсць шэраг “плюсаў”. Па-першае, у эканамічным плане мы не губляем, бо за раннюю здачу прадукцыі заводам прадугледжана грашовая надбаўка. Мы збіраем буракі ў аптымальнае для тэхнікі сухое надвор’е, не патрабуецца дадатковай тэхнікі для буксіроўкі. Палеткі, вызваленыя ад ураджаю буракоў, паспяваем засеяць  азімымі культурамі па добрым папярэдніку.

У бліжэйшых планах ААТ “Граніт-Агра” – завяршыць адвозку ўбраных буракоў, узяць па гэтай рабоце праўзу, пакуль спецыялізаваная тэхніка будзе працаваць у іншых гаспадарках раёна, і прадоўжыць пасля ў тым жа рытме. Галоўны аграном упэўнена, што невялікі перапынак пойдзе на карысць ураджайнасці: цукровыя буракі з кожным днём набіраюць вагу і яшчэ парадуюць аграрыяў высокімі паказчыкамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

13 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

14 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

14 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

14 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

14 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

14 часов ago