Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Зялёны канвеер

З панядзелка гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас. Усяго аграрыям трэба будзе ўбраць плошчу 8 тысяч 110 гектараў, з іх на сілас – 5 тысяч 40 гектараў, на зерне – 3 тысячы 70. 

Набірае абароты сяўба азімых зерневых культур. Старшыня райвыканкама паставіў задачу спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання кантраляваць наяўнасць насення ў сельгаспрадпрыемствах і выкананне імі пасяўных работ згодна з графікам. Завяршыць сяўбу плануецца да 5 кастрычніка.

На мінулым тыдні сфарміравалася адставанне па ўзворванні глебы. Гаспадаркі нарошчваюць тэмп. Таксама займаюцца вывазам саломы з палёў, прыступаюць да ўборкі бульбы.

Па-ранейшаму, адной з важнейшых тэм застаецца будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю прафілакторыяў для цялят.

Падтрымка ініцыятыў

У чарговы раз узнялі тэму кантролю цэн. Спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама пастаўлена задача далейшага правядзення рэгулярных маніторынгаў гандлёвых аб’ектаў Дзятлаўшчыны як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці.

Андрэй Садоўскі акцэнтаваў увагу зацікаўленых служб на рэалізацыі праектаў у рамках праграмы “Рэгіянальная ініцыятыва”. Гэта могуць быць лакальныя ідэі або праекты сацыяльнага, культурнага, інфраструктурнага кірункаў у межах аднаго суб’екта. Напрыклад, на базе санаторыя “Радон” плануецца будаўніцтва басейна пад адкрытым небам і спартыўнай пляцоўкі.

Апошні жыхар

У суботу 5 верасня адбыўся пажар жылога дома ў вёсцы Сіневічы. Ратаўнікі ліквідавалі пажар. Пасля правядзення разведкі ў адным з пакояў знайшлі труп гаспадара. Прычынай вогненнага надзвычайнага здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Дарэчы, як адзначылі на нарадзе, мужчына ніколі не прыцягваўся да адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, а вось супрацоўнікі РАНС сустракаліся з ім часта і штраф ён плаціў не раз менавіта за курэнне ў неналежных месцах. На жаль, прафілактыка не дапамагла. Сумна, мужчына быў апошнім жыхаром вёскі Сіневічы.

Увогуле на нарадзе падвялі вынікі васьмі месяцаў. Усяго на Гродзеншчыне адбылося 530 пажараў. На Дзятлаўшчыне – 24 (летась – 14). Загінуў у агні 41 чалавек, у нашым раёне – 2.

У Гродзенскай вобласці прыроднымі стыхіямі былі пашкоджаны 374 дахі будынкаў, 5 аўтамабіляў, траўмаваны адзін чалавек. Ратаўнікі дапамаглі распілаваць 493 паваленыя дрэвы.

Ад утапленняў загінулі 13 чалавек, выратаваны на вадаёмах 18, з іх 12 – дзеці.

Іншыя тэмы коратка

Два чалавекі прапалі на “ціхім паляванні” ў лясах Дзятлаўшчыны. Пенсіянерку, 1937 года нараджэння, каля вёскі Доўбневічы знайшлі праз некалькі гадзін пасля звароту ў праваахоўныя органы яе сваякоў. А вось жыхар горада Ліды, які прыехаў па грыбы на цягніку, больш за суткі правёў у лесе (з начоўкай). Дзякуючы пошукавай рабоце супрацоўнікаў АУС райвыканкама і РАНС мужчына паспяхова вярнуўся дадому.

****

У сувязі са святкаваннем Дня народнага адзінства 17 верасня, Адзіны дзень інфармавання насельніцтва пройдзе ў гэтым месяцы 10 верасня, а не ў традыцыйны трэці чацвер. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы абмяркуюць у калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства тэму: “Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару”.

****

З 21 па 27 верасня на Дзятлаўшчыне пройдзе Тыдзень спорту і здароў’я. У гэты перыяд плануецца ўрачыстае адкрыццё новай шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі на базе Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

10 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

10 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

10 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

12 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

12 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

13 часов ago