Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў пракладзены ў Руду Яварскую. А прыехалі яны да жыхара гэтай прыгожай вёскі Яўгена Юшкевіча, каб павіншаваць яго з выдатнай датай – 80-гадовым юбілеем.

Яўген Вікенцьевіч – карэнны жыхар Руды Яварскай. Нарадзіўся ён у простай сям’і. З самага дзяцінства вызначаўся сваёй дабрынёй, адказнасцю і стараннымі адносінамі да вучобы. Трэба сказаць, што стары бацькоўскі дом згарэў у час вайны, і бацькі Яўгена пераехалі на ўскраіну вёскі ў вялікі дом, дзе размяшчалася вясковая школа. Тут хлопец скончыў 10 класаў.

У часы СССР было модна пакараць вялікія абшары Радзімы. І вось пасля заканчэння школы Яўген з чатырма аднакласнікамі паехаў вучыцца ў горад Саратаў у інстытут “Разведкі і здабычы прыроднага газу і нафты”. Скончыў інстытут на выдатна, але неўзабаве хлопца прызвалі на службу ў войска. Адслужыў, прыехаў на малую радзіму і застаўся. Была прычына – моцна захварэў бацька, а маме патрэбна была падтрымка. У той жа час пасля заканчэння Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча ў вёску прыехала маладая настаўніца пачатковых класаў Марыя. Маладыя спадабаліся адзін аднаму і пажаніліся. У сям’і нарадзіліся трое цудоўных дзяцей, гонар бацькоў – Сяргей, Ірына і Андрэй.

– Пасля жаніцьбы я паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы на гістарычны факультэт, стаў настаўнікам гісторыі. Пакуль будавалася новая школа, чатыры гады ездзіў на працу ў вёску Малая Воля на веласіпедзе, а пазней на матацыкле, – расказвае Яўген Вікенцьевіч. – У новай школе, якая была пабудавана ў 1973 годзе, я працаваў таксама настаўнікам гісторыі, восем гадоў быў дырэктарам, а ўсяго педагагічны стаж склаў 38 гадоў.

Наша жыццё – гэта пастаянная грамадская дзейнасць. Мы з маёй жонкай Марыяй Іванаўнай прымалі актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, я 35 гадоў быў дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў. Працуючы ў школе, сумесна з настаўнікамі і вучнямі мы стварылі цудоўны музей Вялікай Айчыннай вайны, які неаднаразова займаў першыя месцы сярод школ раёна, мы нават былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Беларусі. А гэта дарагога каштуе. Дарэчы, я таксама маю ўзнагароду, якая мне вельмі дарагая – ганаровы знак “За актыўную працу” Педагагічнага таварыства БССР.

Цяпер мы ўжо даўно на пенсіі, але проста сядзець – гэта не для нас. Мы любім вясковае жыццё. Вырошчваем сваю садавіну і агародніну. Заўсёды трымалі невялікую гаспадарку, вось і цяпер на нашым гаспадарчым падворку качкі, куры, індыкі. Марыя Іванаўна цудоўны кветкавод, таму наш двор з ранняй вясны і да позняй восені радуе вялікай разнастайнасцю кветак. Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь, нашых працавітых, добрых людзей і шчыра жадаю ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту і міру на зямлі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

12 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

12 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

12 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

14 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

14 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

15 часов ago