Categories: Падзеі

Рыхтуемся да працоўнага семестра

У рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў — час самай актыўнай падрыхтоўкі да трэцяга працоўнага семестра.

Так, 12 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Выбіраем студатрад», якая сёлета праходзіць пад слоганам «Труд — крут», рэспубліканскі штаб студатрадаў правёў адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Моладзі расказалі аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра.

У гэты дзень штабы працоўных справаў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» установаў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ладзілі выставы, папулярызавалі студатрадаўскі рух саюзнай моладзі. Рэкламныя кампаніі суправаджаліся прэзентацыямі і творчымі выступленнямі байцоў студэнцкіх атрадаў.

Кожны, хто збіраецца папрацаваць гэтым летам і прыняць удзел у студатрадаўскім руху, меў магчымасць запоўніць анкету для працы ў атрадах. Анкетныя лісты ўлічваюць перавагі па профілі (студэнцкі будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, экалагічны, вытворчы атрад), аб’екты, віды работ, памер заработнай платы.

Па садзейнічанне ў працаўладкаванні можна таксама звяртацца і на «гарачыя лініі», якія створаны пры тэрытарыяльных камітэтах ГА «БРСМ» для аказання дапамогі ў працаўладкаванні маладым людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Тэлефон «гарачай лініі» ў Гродне: 8 (0152) 77-02-50.

Час падаваць заяўкі

Дзятлаўскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прапануе старшакласнікам і студэнтам, якія жадаюць папоўніць свой бюджэт і атрымаць практычныя навыкі ў рабоце, падаваць заяўкі на летнюю працу. Лета — не за гарамі, прыспеў час задумацца, як правесці яго карысна.

На Дзятлаўшчыне фарміраванне раённай базы даных жадаючых працаўладкавацца і вакансій для моладзі будзе адбывацца за кошт інфармавання навучэнцаў старэйшых класаў школ раёна аб магчымасці працаўладкавацца на час летніх канікулаў. Аналіз атрыманых даных дапаможа каардынаваць запыты на працаўладкаванне, якія паступілі, і вакансіі, прапанаваныя наймальнікамі.

Па папярэдніх даных летам 2017 года на Дзятлаўшчыне будуць працаваць сэрвісны, сельскагаспадарчыя, экалагічны і, магчыма, педагагічны моладзевыя атрады. Аб дадатковых магчымасцях працаўладкавання і вакансіях будзем паведамляць пры паступленні такой інфармацыі.

Заяўкі на працаўладкаванне можна падаваць у Дзятлаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ». Дасылаць іх можна на электронныя адрасы: drk-888@rambler.ru,  brsm@dyatlovo.gov.by. Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.

Працавалі маладыя беларусы

У трэцім працоўным семестры 2016 года ў складзе студэнцкіх атрадаў было працаўладкавана больш за 70,3 тысячы чалавек, 1906 — індывідуальна. Беларускія студэнцкія атрады працавалі на аб’ектах будаўніцтва: Беларускай атамнай электрастанцыі (усебеларуская моладзевая будоўля), трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», калектарнай станцыі ў пасёлку Бараўляны, а таксама на рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, школ, дзіцячых садоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў па ўсёй краіне.
Байцы студатрадаў збіралі ўраджай, выхоўвалі дзяцей у дзіцячых аздараўленчых летніках, добраўпарадкоўвалі тэрыторыі ля помнікаў воінскай славы, месцы масавых пахаванняў, тэрыторыі населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зонаў, прыбярэжных палосаў водных аб’ектаў, паркаў, аб’ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

14 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

17 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

21 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

22 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago