У рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў — час самай актыўнай падрыхтоўкі да трэцяга працоўнага семестра.

Так, 12 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі “Выбіраем студатрад”, якая сёлета праходзіць пад слоганам “Труд — крут”, рэспубліканскі штаб студатрадаў правёў адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Моладзі расказалі аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра.

У гэты дзень штабы працоўных справаў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” установаў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ладзілі выставы, папулярызавалі студатрадаўскі рух саюзнай моладзі. Рэкламныя кампаніі суправаджаліся прэзентацыямі і творчымі выступленнямі байцоў студэнцкіх атрадаў.

Кожны, хто збіраецца папрацаваць гэтым летам і прыняць удзел у студатрадаўскім руху, меў магчымасць запоўніць анкету для працы ў атрадах. Анкетныя лісты ўлічваюць перавагі па профілі (студэнцкі будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, экалагічны, вытворчы атрад), аб’екты, віды работ, памер заработнай платы.

Па садзейнічанне ў працаўладкаванні можна таксама звяртацца і на “гарачыя лініі”, якія створаны пры тэрытарыяльных камітэтах ГА “БРСМ” для аказання дапамогі ў працаўладкаванні маладым людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Тэлефон “гарачай лініі” ў Гродне: 8 (0152) 77-02-50.

Час падаваць заяўкі

Дзятлаўскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прапануе старшакласнікам і студэнтам, якія жадаюць папоўніць свой бюджэт і атрымаць практычныя навыкі ў рабоце, падаваць заяўкі на летнюю працу. Лета — не за гарамі, прыспеў час задумацца, як правесці яго карысна.

На Дзятлаўшчыне фарміраванне раённай базы даных жадаючых працаўладкавацца і вакансій для моладзі будзе адбывацца за кошт інфармавання навучэнцаў старэйшых класаў школ раёна аб магчымасці працаўладкавацца на час летніх канікулаў. Аналіз атрыманых даных дапаможа каардынаваць запыты на працаўладкаванне, якія паступілі, і вакансіі, прапанаваныя наймальнікамі.

Па папярэдніх даных летам 2017 года на Дзятлаўшчыне будуць працаваць сэрвісны, сельскагаспадарчыя, экалагічны і, магчыма, педагагічны моладзевыя атрады. Аб дадатковых магчымасцях працаўладкавання і вакансіях будзем паведамляць пры паступленні такой інфармацыі.

Заяўкі на працаўладкаванне можна падаваць у Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”. Дасылаць іх можна на электронныя адрасы: drk-888@rambler.ru,  brsm@dyatlovo.gov.by. Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.

Працавалі маладыя беларусы

У трэцім працоўным семестры 2016 года ў складзе студэнцкіх атрадаў было працаўладкавана больш за 70,3 тысячы чалавек, 1906 — індывідуальна. Беларускія студэнцкія атрады працавалі на аб’ектах будаўніцтва: Беларускай атамнай электрастанцыі (усебеларуская моладзевая будоўля), трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, калектарнай станцыі ў пасёлку Бараўляны, а таксама на рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, школ, дзіцячых садоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў па ўсёй краіне.
Байцы студатрадаў збіралі ўраджай, выхоўвалі дзяцей у дзіцячых аздараўленчых летніках, добраўпарадкоўвалі тэрыторыі ля помнікаў воінскай славы, месцы масавых пахаванняў, тэрыторыі населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зонаў, прыбярэжных палосаў водных аб’ектаў, паркаў, аб’ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации