Музычныя віншаванні, шчырыя пажаданні здароўя і дабрабыту, яркія восеньскія кветкі ў падарунак прымала нядаўна яшчэ адна 80-гадовая юбілярка – наша зямлячка Ганна Іода.

У рамках акцыі “Равеснікі вызвалення” яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Цікава, якая была маладосць Ганны Баляславаўны, чым цяпер яна займаецца? Юбілярка расказала, што нарадзілася ў сям’і простых сялян у вёсцы Курпешы. Скончыўшы сем класаў, дзяўчына з пяццю сябрамі пайшла працаваць на будоўлю ў Дзятлаве. Але цягнула дадому, і праз некалькі гадоў вярнулася ў вёску, уладкавалася паляводам у калгас “Расія”, а затым стала жывёлаводам і працавала на ферме больш за 20 гадоў. За добрасумленную працу неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзякамі.

А ў 19 гадоў Ганна закахалася, ды так, што раз і назаўсёды. Мясцовы хлопец Антон тады толькі прыехаў з Карэліі, дзе быў на заробках. Майстар на ўсе рукі, вясёлы, жыццярадасны – гэтым і падкупіў дзяўчыну. Хутка маладыя згулялі вяселле. Антон прывёў жонку ў хату сваіх бацькоў, дзе і прайшлі гады шчаслівага сумеснага жыцця. У сям’і нарадзілася трое дзяцей, і вялікую дапамогу ў іх выхаванні аказвала свякроў Ганны Баляславаўны, за што яна ёй вельмі была ўдзячная.

Дзеці выраслі, даўно стварылі свае сем’і, але матулю не забываюць і часта тэлефануюць, наведваюць, бо жывуць недалёка – у Дзятлаве. Старэйшая дачка Ірына працуе ў санстанцыі. Сыны Віктар і Леанід сталі вадзіцелямі. Усе яны вельмі любяць і шануюць сваю маму. Ганна Баляславаўна лічыць сябе шчаслівай і вельмі багатай бабуляй – у яе сямёра ўнукаў і ўжо дзевяць праўнукаў.

Хударлявая, энергічная, сціплая, нешматслоўная жанчына вядзе дастаткова актыўны лад жыцця. Апрацоўвае невялікі агарод, даглядае сваіх любімых гадаванцаў – сабаку Барсіка і ката Дружка. У яе заўсёды шмат спраў: пастаянныя тэлефонныя размовы з дзецьмі і ўнукамі, сустрэчы з роднымі, наведванне касцёла. Захапляе той факт, што да апошняга часу жанчына ездзіла на веласіпедзе.

У самым разгары сустрэчы прыехала дачка Ірына, унук і маленькая праўнучка Лізанька, якая прабабулі прывезла велізарны прыгожы букет хрызантэм.

– Наша любімая мамачка заўсёды за нас моліцца, перажывае. І мы перажываем за яе. Кожную зіму я прапаную пажыць у сябе, але яна не згаджаецца. Любіць свой дом, дзе прайшлі самыя цяжкія, але і самыя шчаслівыя гады яе жыцця, гады нашага дзяцінства. Мы ёй шчыра ўдзячныя за тое, што яна ёсць, што ўсіх нас чакае і нам ёсць да каго прыязджаць. Няхай заўсёды будзе здаровай і шчаслівай, – з вялікай любоўю і падзякай да матулі гаворыць дачка Ірына.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее
#нашалепшае
administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago