Стыпендыі ад абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” – у дзятлаўчанак

У Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры адбылася штогадовая ўрачыстая цырымонія ўручэння стыпендый ад абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”. Узнагароды атрымалі школьнікі і студэнты – пераможцы алімпіяд, выдатнікі вучобы, прызёры творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары школьных і моладзевых арганізацый.

Сярод узнагароджаных – дзве  дзятлаўчанкі: навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Дар’я Піваварчык і навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Дар’я Цішковіч.

З віншаваннямі да лаўрэатаў звярнуліся старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення  “Беларускі фонд міру”  Іван Калбаска, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Святлана Валько.

Для прысутных гучалі музычныя нумары, была арганізавана экскурсія.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

55 минут ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

1 час ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

17 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

17 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

17 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

18 часов ago