Ягор Барук – уладальнік прэміі Беларускага дзіцячага фонду

Вучань 10-га класа гімназіі № 1 горада Дзятлава Ягор Барук

не проста паспяхова асвойвае гімназічную праграму па школьных прадметах, але і дэманструе выдатныя здольнасці ў галіне інфарматыкі, што пацвярджаецца яго  перамогай на трэцім этапе алімпіяды па навучальных прадметах. А вянок яго дасягненняў – заслужаная прэмія Беларускага дзіцячага фонду, якая сведчыць пра не толькі інтэлектуальны, але і высокі маральны патэнцыял навучэнца. Яна прысуджаецца маладым людзям, якія дэманструюць не толькі інтэлектуальныя здольнасці, але і актыўную грамадзянскую пазіцыю, імкненне да міру, справядлівасці і ўзаемаразумення.

Ягор з ранніх гадоў праяўляе цікавасць да праграмавання. Тое, што для многіх аднагодкаў застаецца складанай і незразумелай сферай, для яго стала полем для даследаванняў і творчасці. Упартасць, лагічнае мысленне і здольнасць знаходзіць нестандартныя рашэнні дазволілі гімназісту дасягнуць значных поспехаў. Абласная алімпіяда па інфарматыцы – гэта сур’ёзнае выпрабаванне, якое патрабуе глыбокіх ведаў, умення хутка аналізаваць задачы і прымяняць тэарэтычныя канцэпцыі на практыцы. Ягор не толькі справіўся з заданнямі, але і прадэманстраваў узровень падрыхтоўкі, варты самых высокіх пахвал. Яго перамога – гэта вынік шматгадзінных заняткаў, самааддачы, таленту і карпатлівага кіраўніцтва працэсам яго педагога Святланы Кетка.

Сам Ягор адзначае, што поспех – гэта не толькі яго асабістая заслуга, а сумесная мэтанакіраваная праца з настаўнікамі, якія заўсёды гатовы дапамагчы і накіраваць, а таксама падтрымка родных.

Прысуджэнне прэміі Беларускага дзіцячага фонду – гэта доказ таго, што маладое пакаленне здольна дасягаць вышынь у навуцы. Мы ўпэўненыя, што наперадзе ў Ягора яшчэ шмат яркіх перамог і значных здзяйсненняў, і жадаем яму далейшых поспехаў на шляху да новых адкрыццяў і пабудовы лепшай будучыні.

Алена РАДОМСКАЯ,
класны кіраўнік 10 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

2 часа ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

2 часа ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

4 часа ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

4 часа ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

4 часа ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

5 часов ago