Выхаванцы дзённага выхаваўча-аздараўленчага лагера “Падарожжа” Хвінявіцкай сярэдняй школы наведалі пажарную часць Дзятлаўскага РАНС. Сярод іх быў і Марк, хлопчык, у якога ёсць парушэнні апорна-рухальнага апарата, але ён марыць стаць ратаўніком. Яго натхняюць гісторыі аб адважных пажарных, якія штодня рызыкуюць сваім жыццём, каб выратаваць іншых. Нягледзячы на ​​свае фізічныя абмежаванні, ён не губляе надзеі і верыць, што зможа здзейсніць сваю мару. Падтрымка сям’і і сяброў дае яму сілы рухацца наперад, пераадольваючы любыя цяжкасці.

Сустрэча з сапраўднымі героямі Дзятлаўскага раёна зрабіла на Марка вялікае ўражанне. Супрацоўнікі РАНС расказалі аб сваёй працы, паказалі спецыяльнае абсталяванне і дазволілі пасядзець хлопчыку ў пажарнай машыне. Вочы яго свяціліся радасцю, а ўсмешка не пакідала твар.

– Я хачу дапамагаць людзям, як вы, – сказаў Марк. – Я веру, што змагу гэта зрабіць!

Гэты візіт стаў не проста экскурсіяй, а сапраўдным святам для юнага летуценніка і важным этапам у яго жыцці, нагадаўшы ўсім нам аб тым, што за сваімі марамі трэба ісці з верай і зацятасцю. У кожнага з нас ёсць магчымасць падтрымаць такіх смельчакоў, як Марк, у іх імкненні да цудоўнай будучыні.

Ангеліна МАЗУРА,
педагог-дэфектолаг Хвінявіцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации