У філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” стала добрай традыцыяй праводзіць мерапрыемствы па духоўным выхаванні.
Гэта і калядныя пасядзелкі, і духоўныя размовы, гадзіны духоўнасці. Госцем такіх мерапрыемстваў з’яўляецца айцец Мікалай, настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы. Ён зазначае, як варта сёння памятаць пра традыцыі святкавання, якія вяліся з пакалення ў пакаленне, і старацца прывучаць да іх сваіх дзяцей і ўнукаў, бо часта нам не хапае ў сучасным грамадстве талерантнасці, спагады і духоўных адносін паміж людзьмі, каб умацаваць мір і спакой. Сустрэчы праходзяць у цёплай, сяброўскай атмасферы і дораць шмат прыемных уражанняў прысутным. Гэта магчымасць скарыстацца вольнай хвілінкай і разам памаліцца, паразмаўляць на розныя тэмы. Запрашаем наведаць нашы мерапрыемствы, і добры настрой у вас будзе на ўвесь дзень.
Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…