Як далучыць дзіця да чытання?

Як навучыць самастойна здабываць з кніг неабходную інфармацыю? На наш погляд, кніга павінна ўвайсці ў свет дзіцяці як мага раней, узбагаціць яго, зрабіць цікавым, поўным незвычайных адкрыццяў. Але, як вядома, сучасныя дзеці ўсё часцей праводзяць свой час за камп’ютарнымі гульнямі, праглядам тэлеперадач і ўсё радзей чытаюць кнігі.

Ва ўмовах, калі ствараюцца цэлыя электронныя бібліятэкі, цяжка прымусіць дзіця ўзяць у рукі кнігу, тым больш дашкольніка, бо ён з’яўляецца своеасаблівым чытачом. Дзеці дашкольнага ўзросту – слухачы, таму бацькам раім як мага больш чытаць ім. На жаль, традыцыя сямейнага чытання практычна страчана. Дзіця расце ў асяроддзі нечытаючых дарослых. Менавіта гэта падштурхнула нас, бібліятэкараў філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” да рэалізацыі праекта “Дзеці чытаюць дзецям”.

З ліку школьнікаў  мы арганізавалі валанцёрскі атрад, стварылі перасоўны “куток сумеснага чытання”, дзе разам са школьнікамі будзем наведваць мясцовы яслі-сад, арганізоўваць экскурсіі ў бібліятэку, праводзіць мерапрыемствы  і, безумоўна, чытаць. Мы лічым, што, калі дзеці будуць чытаць дзецям, гэта прыцягне больш увагі да кнігі. І чытаючы, і слухаючы, разглядаючы кніжныя ілюстрацыі, яны актыўна думаюць, перажываюць за герояў, у іх фарміруецца яркая, вобразная, маляўнічая, граматычна правільна пабудаваная гаворка, узнікае імкненне да пастаянных стасункаў з кнігай. Дашкольнікі ўжо пазнаёміліся з бібліятэкай і паўдзельнічалі ў першых чытаннях.

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

11 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

13 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

13 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago