Тэрыторыя дзяцінства. Лічбавы шчыт для падлеткаў

З навучэнцамі 8-10 класаў Дварэцкай сярэдняй школы прафілактычную размову правялі сацыяльныя педагогі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Іна Нічыпаровіч і Дыяна Кацянкова ладзілі інфарм-навігатар “Бяспека падлеткаў у інтэрнэце: віды інтэрнэт-злачынстваў і спосабы іх папярэджання”. У час яго расказалі школьнікам пра ценявы бок інтэрнэту. Фарматам мерапрыемства стаў інтэрактыўны дыялог. На экране мяняліся слайды, якія паказвалі лічбы статыстыкі і рэальныя здарэнні: ад кібератак да кібербулінгу.

Педагогі падрабязна разабралі са школьнікамі механізмы работы сучасных інтэрнэт-злачынцаў, спыніліся на сацыяльнай інжынерыі – мастацтве маніпуляцыі свядомасцю, якім зламыснікі карыстаюцца для выманьвання асабістых даных.

Госці вылучылі галоўнае: інтэрнэт не даруе няўважлівасці, а лічбавы след чалавека ў віртуальнай прасторы застаецца там назаўжды, таму важна рабіць крокі ўсвядомлена.

Старшакласнікі актыўна ўключыліся ў дыскусію, дзяліліся прыкладамі з уласнай практыкі, задавалі хвалюючыя пытанні.

Падобныя сустрэчы спрыяюць фарміраванню культуры бяспечных паводзінаў, якія вельмі дарэчы ў свеце, дзе амаль сціраюцца межы анлайн- і афлайн-рэальнасці, і абарона дзіцяці пачынаецца з яго асабістай асвядомленасці і ўважлівасці.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

3 часа ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

3 часа ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

4 часа ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

7 часов ago