Лета для школьнікаў не толькі сезон адпачынку, але і сустрэч з цікавымі людзьмі, новых адкрыццяў, карысных спраў.

Адна з такіх сустрэч адбылася ў адпачывальнікаў летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава. У госці да 15 юнакоў і дзяўчат завітала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань. Яна правяла з гімназістамі прафарыентацыйнае кансультаванне “Крок у прафесію”.
– Выбар будучай спецыяльнасці – важны этап у жыцці чалавека, да якога трэба падысці сур’ёзна і ўзважана, – падкрэсліла спецыяліст і прапанавала маладым людзям навучыцца карыстацца лічбавым сэрвісам “Крок у прафесію”.
Алена Мікалаеўна расказала, што сайт https://gsz.gov.by/popr/ дапамагае наведвальнікам атрымаць шмат важнай і цікавай інфармацыі.

Скарыстаўшыся ім, гімназісты змаглі прайсці тэсціраванне, вызначыцца са сферай уласных інтарэсаў, даведацца аб найбольш прыдатных прафесіях з улікам іх асабістых схільнасцяў і пераваг.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga