У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць персанальная выстава работ майстра-земляка Аркадзя Сокала.
Адкрыццё экспазіцыі адбылося 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, выстава будзе працаваць да 31 жніўня.
Старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Цюшляева расказала, што экспазіцыя носіць назву “Рамонкава-васільковая Беларусь” і ўключае як жывапісныя палотны, так і вырабы ў тэхніцы разьбы па дрэве. Паводле яе слоў, аўтар выставы праз свае работы захоўвае сувязь з роднай Дзятлаўшчынай, паколькі частка работ прысвечана яе людзям і гісторыі.

– Аркадзь Мяфодзьевіч сёння – пенсіянер, але застаецца чалавекам актыўным. Ён піша карціны, займаецца разьбой па дрэве і піраграфіяй, – адзначыла Вольга Мікалаеўна.
Яна таксама дадала, што ў гэтым творчым працэсе майстра падтрымлівае яго жонка, яна суправаджае кожную новую карціну вершам. У іх склаўся сапраўдны творчы тандэм: ён стварае, а яна прэзентуе.




Выставу ўжо наведалі школьнікі, якія адпачываюць у летніках горада, а таксама мясцовыя жыхары, якія прыйшлі на яе адкрыццё. Як падкрэсліла Вольга Мікалаеўна, цікавасць да выставы ёсць, і музей чакае новых наведвальнікаў.
Ксенія ПІВАВАРЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#выставка #сокол #музей