10 жніўня шэраг раёнаў Гродзенскай вобласці пацярпеў ад стыхіі, не абышла непагода і Дзятлаўшчыну.

З-за шквалістага ветру і моцных ліўняў былі разбураны дахі дамоў, павалены дрэвы, падтоплены збудаванні.

Так, з 17 да 22 гадзін падраздзяленнямі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях было праведзена 7 баявых выездаў, 5 з іх – на аказанне дапамогі насельніцтву ў ліквідацыі стыхіі (распілоўка паваленых дрэваў). У вёсцы Муляры дрэва ўпала на жылы дом, будынак не пашкоджаны, пацярпелых няма. На ліквідацыі наступстваў непагоды ў раёне былі заняты 4 адзінкі тэхнікі МНС і 11 ратаўнікоў. Да 23 гадзін усе работы па распілоўванні аварыйных дрэваў завершаны ў поўным аб’ёме.

Таксама прадаўжае ўзмоцненую работу Дзятлаўскае РУП ЖКГ. У выніку навальніцы на вуліцы Першамайскай у райцэнтры было павалена дрэва, якое перакрыла праезд да кацельні “Цэнтральнай”. Дрэва было распілавана, праезд вызвалены. Таксама паламанае дрэва давялося прыбіраць на вуліцы Слонімскай, адламаную галіну дрэва – на вуліцы Азёрнай у Дзятлаве. З-за моцнага ліўня быў падтоплены арэндны дом у Гезгалах, на арэндным доме ў Раклевічах часткова раскрыты дах. Пашкоджанні будуць ліквідаваны ў бліжэйшыя дні.

Зваротаў, звязаных з наступствамі стыхіі, ад жыхароў раёна дыспетчару ЖКГ не паступала.

У выніку непагоды ў раёне фіксаваліся адключэнні электраэнергіі. Так, з-за навальніцы былі часова абясточаны 12 населеных пунктаў (725 чалавек), электразабеспячэнне ў якіх адноўлена адразу ў выніку паспяховай спрацоўкі аўтаматыкі або на працягу некалькіх гадзін – работнікамі Дзятлаўскага РЭС. Таксама дыспетчару паступілі 5 заявак на частковае пашкоджанне ліній 0,4 кВ, усе яны былі адпрацаваны да 3 гадзін ночы.

У шэрагу выпадкаў жыхары раёна, дамы якіх пацярпелі ад непагоды, сваімі сіламі ўзяліся за вырашэнне сітуацыі, не звяртаючыся па дапамогу ў экстранныя службы. Так, у доме па вуліцы Пятрова ў Дзятлаве ветрам сарвала некалькі лістоў шыферу на даху. Гаспадары аператыўна перакрылі дах.  

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации