Каманда Дзятлаўскага раёна паспяхова выступіла на абласной зімовай спартакіядзе актыву Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У скарбонцы дзятлаўчан – чатыры ўзнагароды ў асабовым заліку. Так, лепшай у спаборніцтвах па кіданні мяча ў баскетбольнае кальцо прызнана наша зямлячка Ірына Журская – у яе 1-е месца. Другім у настольным тэнісе стаў Уладзімір Казак, таксама ў яго 4-е месца ў спаборніцтвах па плаванні. У стральбе з пнеўматычнай зброі Анастасія Макоўская заняла 3-е месца.

У выніку ў камандным заліку спартсмены нашага раёна аказаліся на 6-м месцы з 17-і каманд вобласці.




Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga