Пытанне: апошнім часам выяўляецца шмат выпадкаў падману махлярамі людзей. Асабліва часта на іх хітрасці трапляюць сталыя грамадзяне. Як можна іх засцерагчы?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:

– З кожным годам ашуканцы прыдумляюць новыя спосабы для падману пенсіянераў, якія з’яўляюцца самай неабароненай групай насельніцтва з-за іх даверлівасці і адкрытасці, слабой інфармаванасці па шэрагу пытанняў, няведання заканадаўства, няўмення карыстацца сучаснымі тэхналогіямі.

Самымі распаўсюджанымі спосабамі махлярстваў, пра якія неабходна расказаць сваім пажылым сваякам, з’яўляюцца:

– візіт дадому пад выглядам прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый;

– тэлефонныя званкі з загадзя лжывай інфармацыяй (з просьбай аб дапамозе, патрабаванні пагашэння запазычанасці);

– падман-рассылка (паведамленні пра выйгрыш, доступ паслуг праз адпраўку паведамленняў);

– сеткавы маркетынг (прапанова “выгадна” набыць лекі, сродкі бытавой хіміі і г. д.).

Памятайце: ваша бяспека шмат у чым залежыць ад вас саміх і асабліва ад вашай пільнасці. Аб вядомых выпадках махлярстваў можна паведаміць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 102. Таксама па ўсіх пытаннях можна звяртацца на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі, які праводзіцца штотыдзень па серадах на грамадскіх пунктах аховы правапарадку ў горадзе з 17.00 да 20.00, у сельскай мясцовасці з 10.00 да 13.00.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации