З пачатку года на вадаёмах рэспублікі патанула пяць чалавек. Найбольшай небяспецы падвяргаюцца аматары падлёднай рыбалкі.
Дзятлаўская раённая арганізацыя АСВОД нагадвае асноўныя правілы бяспекі пры рыбалцы зімой.
Забаронена: выходзіць на лёд у стане алкагольнага ап’янення, у перыяд яго станаўлення і актыўнага раставання, калі таўшчыня менш за 7 см.
Абавязкова: надзявайце выратавальную камізэльку; бярыце з сабой сродкі самавыратавання (лядовыя штыры, вяроўку); правярайце лёд трывалай палкай, а не нагой.
Асаблівая асцярожнасць: не прабівайце шмат лунак побач; самыя небяспечныя месцы – дзе лёд пакрыты снегам, хуткая плынь, крыніцы, кусты, трава; не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі.
Памятайце: нават трывалы на выгляд лёд можа быць небяспечны! Будзьце асцярожныя!
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga