Работнікам галіны адукацыі раёна за выніковае супрацоўніцтва ў 2025 годзе пры ажыццяўленні асветніцка-прапагандысцкай дзейнасці ў сферы бяспекі і прафілактыкі надзвычайных здарэнняў падзякаваў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык.

– 2025 год выдаўся даволі плённым: на высокім узроўні ў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наладжана супрацоўніцтва з усімі ўстановамі адукацыі раёна, – падкрэсліў Сяргей Сяргеевіч. – Мерапрыемствы, якія тычацца супрацьпажарнай бяспекі, паспяхова выконваліся, а калі і былі невялікія недахопы, то яны хутка ўхіляліся. Шчыра дзякую педагогам Дзятлаўшчыны за ўзаемадзеянне, размяшчэнне артыкулаў нашай службы на інтэрнэт-рэсурсах, падрыхтоўку дзяцей да спаборніцтваў і акцый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

За ўзаемадзеянне, паспяховае супрацоўніцтва, высокі прафесіяналізм пры сумеснай рабоце па павышэнні культуры бяспекі дзяцей і дарослых падзячнымі лістамі Дзятлаўскага РАНС адзначаны работнікі сферы адукацыі раёна Людміла Піваварчык, Марына Сербін, Наталля Капковіч, Ігар Данільчык, Віктар Урбановіч.



Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае