Аб гэтым расказала намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:

– З 1 лютага 2026 года павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па выпадку страты кармільца.

Пасля пераразліку сума працоўнай пенсіі павялічваецца ў сярэднім на 10 %.

Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры налічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

Пераразлічаны пенсіі будуць як непрацуючым, так і працуючым пенсіянерам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации