Няпроста нам далася незалежнасць.
Праз пот і кроў, праз доўгія гады
Упартай барацьбы і дасягненняў
Змаглі ўсё мы сілай грамады.

Мы – беларусы, мы – народ цярплівы,
Прывыклі працай шчасце здабываць.
Нас не зламалі хцівыя чужынцы,
Змаглі народ і край свой адстаяць.

Наўкол шчыруе ліпень, песціць жыта,
Каб новы каравай быў як падняць,
Каб мірна жыў народ наш працавіты
І каб ніхто не змог нас зваяваць.

На плошчу выйдуць сёння дзятлаўчане
І павіншуюць родных і сяброў
З днём нашай суверэннае дзяржавы
І скажуць шмат прыгожых, шчырых слоў.

І гімн спяюць, і патанцуюць разам,
З усмешкай, з чыстым сэрцам і душой.
Такое свята нельга не адзначыць,
Яно свяшчэннае для нас з табой.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации