Паважаныя землякі!
Кожны год 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое на стагоддзі звязана са святой падзеяй у гісторыі краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята з’яўляецца дарагім для ўсіх беларусаў як памяць аб тых, хто абараняў незалежнасць сваёй Радзімы на палях змаганняў. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у працвітанне роднай зямлі. Традыцыйна мы зноў гаворым словы падзякі ветэранам. Іх подзвіг стаў яркім прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў, у руках якіх – лёс нашай краіны. 3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае.
Шаноўныя дзятлаўчане!
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту, плённай працы дзеля развіцця і працвітання роднай Дзятлаўшчыны, роднай Беларусі! Няхай над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga