Яркімі момантамі праграмы святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаве былі канцэрт юных артыстаў Дзятлаўскага раёна «Мы — твая надзея, Беларусь!», сцяг-шоу і паказальнае выступленне каратыстаў, якія праходзілі на плошчы 17 Верасня.
Песнямі гасцей свята віталі навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Выступілі вакальныя групы з нумарамі «Землякі», «Намалюй», сольны нумар (песню «Мама») падрыхтавала Ганна Дудкіна.
Трыо Гезгалаўскай сярэдняй школы выканала песню «Галоўнае на свеце — нашы дзеці», навучэнка Алеся Кастусік — песню «Алілуя», Ксенія Шыкуць — песню пра Беларусь.
«Няхай заўжды будзе свет!» — гэту песню прысутным падарыла вакальная група гімназіі №1 горада Дзятлава, гімназісткі Анастасія і Паліна Верамейкі спявалі песню»Дарога дахаты», завершыла выступленне гімназістаў вакальная група з песняй «Рамонкавыя палі».
Дынамічны танец падрыхтавала танцавальная студыя «Сунічкі» (кіраўнік Людміла Хрысценка).
Складанымі практыкаваннямі гледачоў здзіўлялі гімнасты цыркавой студыі «Марсі».
Яркія, феерычныя сцяг-шоу падрыхтавалі сцяганосцы Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і сярэдняй №1 горада Дзятлава. Не менш відовішчным было выступленне чэрлідэраў з Дварэцкай сярэдняй школы. Юныя ўдзельнікі спартыўнага клуба «Барс» прадэманстравалі атрыманыя навыкі кіакушынкай каратэ.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара
28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…
Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…
У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…
В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…
В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…
View Comments
А Дятлово освободили от фашистов и их помощников (батальонов русской освободительной армии РОА) 8 июля 1944 года-этот день Дятловчане должны отметить!