Яркімі момантамі праграмы святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаве былі канцэрт юных артыстаў Дзятлаўскага раёна “Мы — твая надзея, Беларусь!”, сцяг-шоу і паказальнае выступленне каратыстаў, якія праходзілі на плошчы 17 Верасня.

Песнямі гасцей свята віталі навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Выступілі вакальныя групы з нумарамі “Землякі”, “Намалюй”, сольны нумар (песню “Мама”) падрыхтавала Ганна Дудкіна.

Трыо Гезгалаўскай сярэдняй школы выканала песню “Галоўнае на свеце — нашы дзеці”, навучэнка Алеся Кастусік — песню “Алілуя”, Ксенія Шыкуць — песню пра Беларусь.

“Няхай заўжды будзе свет!” — гэту песню прысутным падарыла вакальная група гімназіі №1 горада Дзятлава, гімназісткі Анастасія і Паліна Верамейкі спявалі песню”Дарога дахаты”, завершыла выступленне гімназістаў вакальная група з песняй “Рамонкавыя палі”.

Дынамічны танец падрыхтавала танцавальная студыя “Сунічкі” (кіраўнік Людміла Хрысценка).
Складанымі практыкаваннямі гледачоў здзіўлялі гімнасты цыркавой студыі “Марсі”.

Яркія, феерычныя сцяг-шоу падрыхтавалі сцяганосцы Вензавецкага дзіцячага  сада-сярэдняй школы і сярэдняй №1 горада Дзятлава. Не менш відовішчным было выступленне чэрлідэраў з Дварэцкай сярэдняй школы. Юныя ўдзельнікі спартыўнага клуба “Барс” прадэманстравалі атрыманыя навыкі кіакушынкай каратэ.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles

1 Комментарий

  • А Дятлово освободили от фашистов и их помощников (батальонов русской освободительной армии РОА) 8 июля 1944 года-этот день Дятловчане должны отметить!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации