1 снежня ва ўсіх гарадах Беларусі праводзіліся акцыі, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
У Дзятлаве прафілактычнае мерапрыемства прайшло па тэме «Моладзь супраць СНІДу». Удзел у акцыі ўзялі валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа — прадстаўнікі гімназіі №1 горада Дзятлава, супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк і Наталля Бранкоўская, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Муха, работнік раённага Цэнтра культуры Васіль Шпігановіч.
— Усе мы павінны памятаць мудрае выказванне: «Папярэджаны — значыць узброены». Чым больш мы ведаем пра ВІЧ-інфекцыю, тым меншая рызыка заразіцца на яе. Менавіта дзеля асветы мы і праводзім дадзеную акцыю, — патлумачыла мэту мерапрыемства адна з яго арганізатараў — Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
У час мерапрыемства ў Дзятлаве валанцёры раздавалі вадзіцелям і прахожым на вуліцах горада буклеты, лістоўкі з інфармацыяй па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, календары з тэлефонам кругласутачнай бясплатнай дзяржаўнай «Гарачай лініі» па пытаннях прафілактыкі і лячэння гэтага небяспечнага захворвання.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…