Categories: Падзеі

Абмеркавалі праблему ВІЧ-інфекцыі

У Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшло пасяджэнне «круглага стала», прымеркаванае да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Тэму абмеркавалі прадстаўнікі райЦГЭ, раённай бальніцы, раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ», раённай бібліятэкі.

М. Дзядовіч, доктар-эпідэміёлаг:

— У Дзятлаўскім раёне  на пачатак лістапада бягучага года зафіксаваны 8 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, два з іх выяўлены сёлета. Увогуле, па стане на 1 лістапада 2015 года ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваны 838 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Нягледзячы на тое, што пад уздзеяннем віруса імунная сістэма паступова слабее, інфіцыраваны ВІЧ чалавек можа адчуваць сябе добра на працягу некалькіх гадоў, нават не падазраючы, што ў яго ВІЧ. Устанавіць наяўнасць захворвання дазволіць толькі тэсціраванне. Менавіта на гэта і звяртае ўвагу сёлетні Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які прайшоў па тэме «Праяві ініцыятыву — прайдзі тэст на ВІЧ».
Ж. Рэцько, доктар-інфекцыяніст:

—  Ёсць пералік груп людзей, якія абавязкова павінны праходзіць абследаванне на ВІЧ. У гэтым спісе — донары крыві, жанчыны, якія становяцца на медыцынскі ўлік па цяжарнасці, дзеці, якія нарадзіліся ад ВІЧ-інфіцыраваных маці, замежныя грамадзяне, якія атрымліваюць  беларускае грамадзянства або від на жыхарства.Больш падрабязна аб гэтым можна даведацца з адпаведнай пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Любы жадаючы можа таксама прайсці тэсціраванне на ВІЧ, якое праводзіцца  ананімна і канфідэнцыйна.
Н. Юрэня, валеолаг:

— У барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй вельмі важная прафілактыка, інфармацыйная работа, асабліва сярод падлеткаў і моладзі. Яны павінны выхоўвацца на спрадвечных маральных каштоўнасцях. І работа ў гэтым накірунку павінна весціся намаганнямі  сям’і, школы, грамадства ў цэлым.

А. Чурай, першы сакратар РК ГА «БРСМ»:

— Нездарма кажуць, што ўсё пачынаецца з сям’і. Менавіта таму выхаванне маральных каштоўнасцяў будучага пакалення першапачаткова павінна закладвацца ў  гэтым асяродку.

Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

7 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

7 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

7 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

8 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

9 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago