1 снежня ва ўсіх гарадах Беларусі праводзіліся акцыі, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

У Дзятлаве прафілактычнае мерапрыемства прайшло па тэме “Моладзь супраць СНІДу”.  Удзел у акцыі ўзялі валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа — прадстаўнікі гімназіі №1 горада Дзятлава,  супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна  Галіна Касцюк і Наталля  Бранкоўская,  старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Муха, работнік раённага Цэнтра культуры Васіль Шпігановіч.

— Усе мы павінны памятаць мудрае выказванне: “Папярэджаны — значыць узброены”. Чым больш мы ведаем пра ВІЧ-інфекцыю, тым меншая рызыка заразіцца на яе. Менавіта дзеля асветы  мы і праводзім дадзеную акцыю, — патлумачыла мэту мерапрыемства адна з яго арганізатараў — Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

IMG_8370

IMG_8372

IMG_8375

У час мерапрыемства ў Дзятлаве валанцёры раздавалі вадзіцелям і прахожым на вуліцах горада буклеты,  лістоўкі з інфармацыяй па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, календары з тэлефонам кругласутачнай бясплатнай дзяржаўнай “Гарачай лініі” па пытаннях прафілактыкі і лячэння гэтага небяспечнага захворвання.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации