Categories: Падзеі

Іншыя работы не былі прадугледжаны

З пытаннем у рэдакцыю звярнуліся жыхары шматкватэрнага жылога дома №3 па вуліцы Дзятлаўскай гарпасёлка Наваельня:

— У студзені 2009 года брыгада будаўнікоў праводзіла ў нашым доме капітальны рамонт. Ён уключаў у сябе: пабелку пад’ездаў, выкладанне пліткай пляцовак паміж паверхамі, замену ўваходных дзвярэй і дзвярэй у падвалы. Не ўцяплялі сцены і дах, балконы не добраўпарадкавалі, не праводзілі работы па добраўпарадкаванні і на прылеглай да дома тэрыторыі. Мы бачылі, што зроблена не ўсё, звярталіся ў Дзятлаўскае РУП ЖКГ, райвыканкам. Нам адказалі, што на іншыя работы няма грошай. Мы не згодны, што рамонт 2009 года ў нашым доме можна лічыць капітальным, бо бачым, як добра зроблены капрамонт у суседнім шматкватэрным доме №45 па вуліцы Чырвонаармейскай. Куды дзяваюцца нашы грошы, якія мы спраўна плацім штомесяц «за капрамонт»? У нас у пасёлку нічога не рамантуецца і не будуецца. Не адрамантаваны будынкі клуба, бальніцы, музычнай школы, музычнага аркестра. Чаго нам чакаць?

На пытанне жыхароў аб капрамонце дома і адлічэннях на капітальны рамонт адказвае дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ С. М. Луня:

— У 2009 годзе сапраўды праводзіўся капітальны рамонт шматкватэрнага дома №3 па вуліцы Дзятлаўскай у гарадскім пасёлку Наваельня. У час яго выконваліся тыя віды будаўнічых работ, якія прадугледжваліся праектна-каштарыснай дакументацыяй на правядзенне капітальнага рамонту аб’екта (рамонт даху і адмосткі дома, рамонт пад’ездаў, замена ўваходных дзвярэй у пад’езды і падвалы дома).

Што тычыцца штомесячных выплат на капрамонт, то згодна з пунктам 5 артыкула 31 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, плата за капітальны рамонт у шматкватэрным жылым доме штомесяц уносіцца ўласнікам жылога і (або) нежылога памяшканняў, наймальнікам жылога памяшкання дзяржаўнага жылога фонду, арандатарам жылога памяшкання, членам арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчыкам, які заключыў дагавор, які прадугледжвае перадачу яму ў валоданне і карыстанне аб’екта долевага будаўніцтва, для пагашэння затрат па капітальным рамонце ў долі, адпаведнай агульнай плошчы займаемых імі памяшканняў або памяшканняў, якія ім належаць у жылым доме, па тарыфах, вызначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. Гэтыя адлічэнні на капрамонт акумулююцца на асобным разліковым рахунку і могуць быць выкарыстаны толькі пры правядзенні капітальнага рамонту на аб’ектах жыллёвага фонду.

На пытанне жыхароў аб тым, што будуецца і рамантуецца ў гарпасёлку, адказвае старшыня Наваельнянскага сельвыканкама І. І. Кунахавец:

— На тэрыторыі гарадскога пасёлка Наваельня за 2009-2015 гады быў праведзены шэраг работ па добраўпарадкаванні тэрыторый і рамонце аб’ектаў. У 2009 годзе — пабудавана артсвідравіна; заменены 600 метраў цеплатрасы; заменены водаправод па вуліцах Лясная, Зялёная, Школьная; пракладзены водаправод па вуліцах Наваельнянская плошча, Рачная; выкананы рамонт дома №3 па вуліцы Дзятлаўскай; пракладзена пешаходная дарожка па вуліцы Шашэйнай; здадзены ў эксплуатацыю 56-кватэрны жылы дом; газіфікаваны вуліцы Навагрудская, Чапаева, Чыгуначная, Снітко, Талкуноўскай, завулак Чапаева; выкананы рамонт аптэкі; праведзена 100% тэлефанізацыя пасёлка; праведзена мадэрнізацыя магазіна «Прадукты»; выкананы рамонт фасада кулінарыі; выкананы ўнутраны рамонт пошты.

У 2015 годзе выкананы ўнутраны рамонт аптэкі, рамонт моста (аўтадарбудмост); пабудавана нафтабаза; праведзены рамонт фасада банка, рамонт фасада пошты; выканана цеплавая мадэрнізацыя дома №45 па вуліцы Чырвонаармейскай.

У рэдакцыю з Наваельнянскага сельвыканкама таксама даслалі пералік выкананых работ за 2010-2014 гады, аднак ён не прыводзіцца ў гэтым артыкуле, бо вельмі аб’ёмны і ўключае ў сябе некалькі дзясяткаў пунктаў.

Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago