Categories: Падзеі

Майстрыха і душа кампаніі

Міжнародны дзень інвалідаў закліканы нагадаць, што побач з намі жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Яны нічым не адрозніваюцца ад нас: гэтак жа вераць у лепшае, мараць, кахаюць, хочуць быць запатрабаванымі, мець сяброў. Адны з іх нарадзіліся хворымі, іншыя — захварэлі ці траўмаваліся ў сталым узросце.

Дзевяць гадоў таму поўнасцю страціла зрок жыхарка вёскі Міроўшчына Алена Жыбко. Шмат часу яна правяла ў бальнічных палатах, прайшла праз многія выпрабаванні. На шчасце, дактары здолелі вярнуць ёй магчымасць зноў бачыць свет вакол сябе. Цяпер Алена Віктараўна мае другую групу інваліднасці. Аднак жанчына засталася аптымісткай, добразычлівым чалавекам з пачуццём гумару.

Некалькі месяцаў таму Алена Віктараўна ўступіла ў раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Старшыня аб’яднання Святлана Крэйдзіч так яе характарызуе:

Адразу знайшла сабе сябровак і агульныя інтарэсы. З задавальненнем прымае ўдзел у нашых паездках і мерапрыемствах, не адмаўляе ў дапамозе. Алена Віктараўна мае выдатны талент — згуртоўваць вакол сябе людзей. Умее выслухаць, параіць, паспачуваць, падняць настрой добрым жартам. Яна шчыры чалавек і душа кампаніі. Многія ўдзельнікі нашага аб’яднання перад чарговымі сустрэчамі абавязкова цікавяцца ў мяне, ці прыедзе Алена Жыбко. Таму мы задаволены, што яна з намі.

Пытаюся ў Алены Віктараўны пра яе жыццё, яна паціскае плячыма і адказвае: «Самае звычайнае, як у іншых».
Нарадзілася на Лідчыне, у вёсцы Крупава. Пасля школы пайшла працаваць штампоўшчыцай ліцейнага цэху Лідсельмаша (цэх на той час знаходзіўся ў яе роднай вёсцы).

На Дзятлаўшчыну пераехала, калі выйшла замуж, хаця і раней часта наведвала наш раён, прыязджаючы на канікулы да цёткі і дзядзькі ў Чырвоны Бор. Там жа на танцах пазнаёмілася з будучым мужам Іванам.
Спачатку маладая сям’я наймала кватэру ў Дзятлаве, затым пяць гадоў жылі ў бацькоў мужа, пасля пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Міроўшчыну.

Іван Жыбко працуе слесарам у КСУП «Русь-Агра», Алена Віктараўна — сацыяльны работнік. Праўда, з улікам групы інваліднасці, абслугоўвае толькі дзвюх бабуляў, а раней клапацілася аб 12 пажылых людзях. Яе ранейшыя падшэфныя ўзгадваюць былую сацработніцу толькі добрымі словамі. Цяперашнія — лічаць блізкім чалавекам.

Разам з мужам Алена Віктараўна выгадавалі дваіх дзяцей: дачку Алену і сына Івана, маюць шасцігадовага ўнука Данілу. Дома Алена — дбайная гаспадыня. Яна любіць кветкі, вырошчвае іх шмат. У кветніку каля дома ў сезон вабяць вока пышныя прыгажуні-лілеі, красуюцца пад сонцам пестуны-ружы, цягнуцца да неба рамонкі і васількі і амаль да самых маразоў захоўваюць сваю прыгажосць хрызантэмы. У хаце таксама шмат вазонаў.

Зала Алены Віктараўны нагадвае зімовы сад — столькі тут хатніх раслін. Ганарыцца жанчына сваім белым каляднікам, кававым дрэвам, лаўрам, хатнімі ружамі.

Алена Жыбко не толькі цэніць навакольную прыгажосць, але і сама яе стварае, бо яшчэ ў школьныя гады навучылася вязаць кручком. Раннія яе работы — гэта пераважна сурвэткі, больш познія — элементы ўпрыгажэння інтэр’еру, сярод якіх — вялікі ўзорысты абрус, вязаныя ружы, якія глядзяцца ў вазах не горш за штучныя пакупныя кветкі, цяпер з-пад рупных рук майстрыхі ўсё часцей выходзяць накідкі і шалі, у якіх любяць зухаваць жанчыны.

— Адну з маіх накідак сяброўка з Мінска нават адвезла ў Амерыку, — расказвае Алена Віктараўна, узгадваючы геаграфію распаўсюджвання сваіх работ. — Шаляў навязала ўжо за два дзясяткі, большасць — для сваіх сёстраў і цётак, таксама дару іх сяброўкам на дні нараджэння.

З задавальненнем майстрыха прыняла ўдзел у праекце «Куцюрнае майстэрства» клуба «Нам гады не бяда» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Прызнаецца, што найбольш яе цікавілі работы іншых жанчын, бо пераймаць вопыт і дзяліцца ім — справа ўдзячная.

Алена Жыбко цэніць шчырае сяброўства, цёплыя адносіны паміж людзьмі, якія дапамагаюць спраўляцца са складанымі жыццёвымі сітуацыямі. Тым, каго лёс выпрабоўвае цяжкай хваробай, інваліднасцю, Алена Віктараўна жадае Божай дапамогі, падтрымкі родных і сяброў, цярпення, удачы і веры ва ўласныя сілы.

І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago