Установы адукацыі: што зроблена, дзе ідуць рамонты?

Добраўпарадкаванне, павышэнне ўзроўню бяспекі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы – усё гэта вельмі важна, асабліва калі тычыцца будучыні краіны – нашых дзяцей.

– Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Дзятлаўшчыне пачынаецца задоўга да летніх канікулаў, практычна адразу ж у верасні, – расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Планаванне ажыццяўляецца паступова: адсочваецца, дзе ёсць неабходнасць у абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы, выкананні санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, іншых момантаў. Безумоўна, пік работ прыпадае на час летніх канікулаў. Аддзел адукацыі выдае загад, вызначае састаў міжведамаснай камісіі, у якую ўваходзяць прадстаўнікі адказных службаў раёна, для праверкі ўстановаў і зацвярджэння актаў іх гатоўнасці. Калі выяўляюцца недахопы, то яны павінны быць ухілены да сярэдзіны жніўня. Сёлета гэта 11-13 жніўня, калі будзе ажыццяўляцца камісійны выезд па канчатковай ацэнцы гатоўнасці ўстановаў адукацыі да 2026-2027 навучальнага года з наступным падпісаннем пашпартоў гатоўнасці.

У нашым раёне сферы адукацыі надаецца грунтоўная ўвага, і значная частка матэрыяльнай падтрымкі на рамонты і набыццё абсталявання – гэта менавіта сродкі мясцовага бюджэту. Напрыклад, ужо выкананы бягучы рамонт даху сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы на 89 400 рублёў і за 23 100 рублёў наладжана сістэма вулічнага асвятлення. У дзіцячым садзе № 2 райцэнтра, Казлоўшчынскім і Новаяльнянскім дзіцячых садах поўнасцю заменены вокны, завершана іх замена ў гімназіі № 1 горада Дзятлава, у гэтай жа ўстанове цяпер ажыццяўляецца рамонт фасаду з вонкавага боку і правядзенне вулічнага асвятлення. Ва ўсіх установах адукацыі дадаткова будуць устаноўлены камеры відэаназірання. У Новаяльнянскім дзіцячым садзе ідзе ўкладка тратуарнай пліткі. На суму 29 240 рублёў для гімназіі, Новаяльнянскай, Гезгалаўскай, Хвінявіцкай сярэдніх школ і сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава набыта мэбля для навучэнцаў.

Скончаны рамонт харчблока ў Дварэцкай сярэдняй школе, для Круцілавіцкай – набыта пасудамыечная машына, амаль ва ўсе ўстановы закуплены здрабняльнікі харчовых адходаў, мабільныя кандыцыянеры, вентылятары, электраводанагравальнікі.

Нямала ўвагі надаецца папулярызацыі сярод падрастаючага пакалення спорту і здаровага ладу жыцця. Шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка адкрыта у Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук, і у стадыі завяршэння варкаўтпляцоўка ў Гезгалаўскай сярэдняй школе імя. М. І. Нядзеліна. З раённага бюджэту выдаткаваны сродкі на рамонт бегавых дарожак у Круцілавіцкай базавай і Хвінявіцкай сярэдняй школах, на абнаўленне спартыўнага інвентара і абсталявання патрачана 9994 рублі.

Самаходныя газонакасілкі будуць набыты для Казлоўшчынскай і сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. На ўдасканаленне безбар’ернага асяроддзя скіраваны 15 000 сродкаў раённага бюджэту. Выдзелены яны і на бягучыя рамонты ў гімназіі, Новаяльнянскай, сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава. Для Гезгалаўскай сярэдняй школы на закупку камп’ютарнай тэхнікі і мульцібордаў скіравана 30 000 рублёў. Па выніках удзелу ў рэспубліканскім этапе алімпіяды па хіміі выдаткаваны грошы на пакупку рэактываў для кабінетаў хіміі раёна.

Ажыццяўляліся бягучыя рамонты цеплапунктаў у Дварэцкай, Гезгалаўскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школах (на 11 640 рублёў), электразабеспячэння і ацяплення ў Новаяльнянскай сярэдняй школе (7167), трубаправода ў Раклевіцкай пачатковай школе (4035). Набор для робататэхнікі на 5400 рублёў закуплены ў сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава.

За сродкі абласнога бюджэту сёлета плануецца набыць школьны аўтобус на 16 месцаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Более 153 тыс. иностранцев посетили Беларусь по безвизу с начала года

Беларусь с начала года посетили более 153 тыс. иностранцев без виз. Об этом БЕЛТА сообщили…

13 часов ago

Дзелавы панядзелак. Пераход на “восеньскі час”

Завяршэнне жніва, падрыхтоўка да асенняй сяўбы, свята ўраджаю, капітальныя рамонты, педагагічная канферэнцыя, Адзіны дзень інфармавання…

13 часов ago

ГрадусПлюс. Свавольства дзіцячае, наступствы дарослыя

Пад Смаргонню дзіцячае свавольства з запалкамі прывяло да буйнога пажару ў полі і сур’ёзных матэрыяльных…

14 часов ago

ГрадусПлюс. Калі ўсё мала

Не менш гарачая за ўборку і захаванне ўраджаю тэма сумленнасці і адказнасці аграрыяў пры правядзенні…

14 часов ago

Виды на урожай, сев озимых и экспорт продовольствия. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 августа заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова,…

15 часов ago

Как во Дворце прошел  праздник льна

Теплый летний день в агрогородке Дворец наполнился звонким смехом, народными песнями и ароматом свежескошенных трав…

15 часов ago