Categories: Падзеі

Сустрэча творчых, моцных духам людзей

Міжнародны дзень інвалідаў аб’ядноўвае людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Інваліднасць — толькі стан цела, душа чалавека імкнецца да творчасці, дабрыні, ажыццяўлення надзеяў. Раённае мерапрыемства да Дня інвалідаў у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна сабрала моцных духам людзей, якія не скараюцца хваробе. На сустрэчы прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык», удзельнікі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ», выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР).

Першымі на імправізаваную сцэну паказаць, што яны могуць і ўмеюць, запрасілі самых юных удзельнікаў мерапрыемства з ЦКРНіР разам з валанцёрамі — навучэнцамі гімназіі №1 горада Дзятлава. Дзеці парадавалі прысутных дынамічнымі танцамі.

Прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і клуба «Нам гады не бяда» на чале з Леанідам Кашко падарылі цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі цацкі. Раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа ўручыла падарунак аддзяленню «Праменьчык».

Песнямі і цікавымі конкурсамі настрой прысутным уздымалі артысты аддзела культуры і адпачынку «Наваельнянскі дом культуры» — Галіна Сушко, Наталля Нагорная, Таццяна Загорцава. Яны прапанавалі ўдзельнікам сустрэчы выцягнуць лоты з кошычка жаданняў. Канкурсантам давялося станцаваць цыганачку, кан-кан, твіст, вальс, польку, расказаць гумарэску, праспяваць песню і нават выступіць у ролі Веркі Сярдзючкі. Гледачы падтрымлівалі выступаючых апладысментамі. Наведвальнікі «Праменьчыка» Алег Бяляк і Віталь Крэйдзіч выканалі некалькі песень для сяброў і гасцей мерапрыемства.

Са словамі падтрымкі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі звярнуліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель, старшыня раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Святлана Крэйдзіч, загадчыца аддзялення «Праменьчык» Алена Калюцік. Яны пажадалі асаблівым людзям моцнага здароўя, цярпення, душэўнай цеплыні, шчырых сяброў і не скарацца жыццёвым выпрабаванням, а прадаўжаць рабіць свет вакол сябе лепшым і дабрэйшым.

Пасля афіцыйнай часткі ладзіўся салодкі стол, арганізаваць які дапамаглі індывідуальныя прадпрымальнікі Ларыса Гаршанава і Лілія Лашчэўская (магазін «Ягадка» аграгарадка Гезгалы).

І. КАЎКЕЛЬ

 

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

8 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

10 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

10 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

12 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

12 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

12 часов ago