Перагаворы на саміце АДКБ у Мінску праходзілі ў адкрытым і прынцыповым ключы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
«Гэта сапраўды была адкрытая і прынцыповая размова самых блізкіх у гэтым свеце дзяржаў. Больш блізкіх і родных, чым тыя, хто сядзяць за гэтым сталом, на жаль, у нас няма. А, можа, і на шчасце», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
«У вузкім складзе ў канструктыўным, даверным, адкрытым ключы мы абмеркавалі тэндэнцыі развіцця міжнароднай абстаноўкі і яе ўплыў на сітуацыю ў зоне адказнасці нашай арганізацыі. Мы абмяняліся думкамі аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца для забеспячэння калектыўнай бяспекі», — расказаў Прэзідэнт Беларусі.
Ён з задавальненнем адзначыў агульнасць поглядаў бакоў адносна сучасных пагроз, з якімі сутыкаюцца дзяржавы — члены АДКБ, эфектыўнасці выбранай стратэгіі па іх мінімізацыі.
«Нашымі сумеснымі намаганнямі вялася і вядзецца планамерная работа, накіраваная на павышэнне міжнароднага аўтарытэту АДКБ, пашырэнне кола яе прыхільнікаў, развіваюцца найбольш важныя формы знешнепалітычнай каардынацыі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у фармаце арганізацыі ўдалося дасягнуць канцэптуальнага замацавання адзіных падыходаў да забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, прывесці ў адпаведнасць з перадавымі тэхнічнымі патрабаваннямі базавыя элементы сістэмы крызіснага рэагавання. Канкрэтныя захады зроблены на шляху фарміравання ўмоў для выкарыстання міратворчага патэнцыялу.
Акрамя таго, падрыхтавана аснова нарматыўнага афармлення партнёрства ў фармаце АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі.
«У цэлым у юбілейны для арганізацыі 2017 год зроблена нямала. Упэўнены, што далейшыя сумесныя дзеянні па ўмацаванні АДКБ захаваюць устойлівы, паступальны і дынамічны характар. Неабходна, каб гэта работа знаходзілася ў полі зроку грамадскасці як нашых, так і замежных дзяржаў», — падкрэсліў беларускі лідар.
Беларускі бок разлічвае, што з пераходам старшынства ў АДКБ да Казахстана ўсе раней вылучаныя ініцыятывы будуць дапаўняцца і атрымаюць творчае развіццё.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…