Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве ў раёне.
Традыцыйна менавіта тут ушаноўваюць камбайнераў, якія першымі намалацілі 1000 тон новага ўраджаю. Імі сталі браты Вячаслаў і Аляксандр Кастусікі, кожны з якіх працуе на беларускім камбайне “Гомсельмаш”, Сяргей Радзюк. Таксама тысячнага рубяжа на перавозцы збожжа дасягнулі вадзіцелі Дзмітрый Маліка і Сяргей Лагута.
Лідары ўборачнай кампаніі прымалі віншаванні ад кіраўніка раёна Андрэя Садоўскага, прадстаўнікоў мясцовай улады, прафсаюзаў, адміністрацыя сельгаспрадпрыемства.
– Шаноўныя перадавікі-камбайнеры ААТ “Дварэц-Агра”! Сёння вы праславілі сваё прадпрыемства, першымі ў раёне дасягнулі намалоту ў 1000 тон. Спецыялісты гаспадаркі вырасцілі добры ўраджай і далі зачын для важкіх дасягненняў на жніве. Вы – лідары мінулагодняга жніва, жадаю вам і сёлета трымаць гэту высокую планку. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць тым, дзякуючы каму склаўся такі вынік – вашым спонсарам – кіраўніцтву ААТ “Молочный Мир”, якія прымаюць самы актыўны ўдзел у абнаўленні машынна-трактарнага парка прадпрыемства. Немалаважным складнікам поспеху стаў і ваш уласны прафесіяналізм, паважаныя хлебаробы. Упэўнены, што яшчэ не раз мы будзем віншаваць вас за дасягненне новых вышыняў на жніве-2026, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч.
Ён падзякаваў за працу кожнаму перадавіку гаспадаркі і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.
Павіншаваць аграрыяў прыехала намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алеся Вянско:
– Дзякуй вам за вашу працу і прафесіяналізм, за тое, што, не шкадуючы сіл і часу, вы з рання да цямна шчыруеце на хлебнай ніве. Дзякуй за ваш важкі ўклад у хлебны каравай і харчовую бяспеку краіны. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой і добрага надвор’я, каб найхутчэй справіцца з пастаўленай задачай.
Алеся Станіславаўна ўручыла ўзнагароду пераможцу прафсаюзнага спаборніцтва на жніве Вячаславу Кастусіку, які першым дасягнуў тысячы намалочаных тон.
Да віншаванняў далучыўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. З найлепшымі пажаданнямі ён уручыў тысячнікам вымпелы “1000 тон намалоту”.
Старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч падзякаваў аграрыям за працу і падарыў ім сувеніры – анёлаў-ахоўнікаў.
– Лепшага падарунка ў дзень нараджэння і ўявіць сабе немагчыма, – адзначыў дырэктар ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрый Дожын. – На сёння наша гаспадарка – лідар уборачнай кампаніі, у нас – першыя ў раёне камбайнеры-тысячнікі. Вынік, які вы дасягаеце сёння, быў закладзены восенню вашымі рукамі: вы працавалі на ворыве, сяўбе, доглядавых аперацыях, адвозцы, укладваючы сілы ў агульны вынік. Варта адзначыць, што мы змаглі дасягнуць такіх паказчыкаў і дзякуючы добрай тэхнічнай забяспечанасці: новыя камбайны і машыны былі набыты нашымі шэфамі ААТ “Молочный Мир”, таксама згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі мы атрымалі два магутныя камбайны. Вельмі ўдзячны за падтрымку дзяржавы. Хачу падзякаваць камбайнеру Сяргею Ляўкевічу, якому крыху не хапіла намалоту да 1000 тон, бо ён па просьба кіраўніцтва прадпрыемства пераключыўся на работу на сушылцы, дзе была патрэбна яго дапамога. Зусім хутка ён таксама атрымае свой законны статус лідара.
Дзмітрый Валянцінавіч уручыў камбайнерам і вадзіцелям гаспадаркі дыпломы, грашовыя прэміі і сімвалічныя зоркі “1000”, якімі хлебаробы ўпрыгожылі сваю тэхніку.
Андрэй Садоўскі павіншаваў з Днём нараджэння кіраўніка ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрыя Дожына, пажадаў яму моцнага здароўя, а прадпрыемству – працвітання і фінансавага дастатку.
Песенныя падарункі аграрыям і гасцям урачыстасці дарылі артысты Дварэцкага дома культуры.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…
11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…
Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…
С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…
Воспитанники ВПК «Мужество» отлично справились с очередным испытанием, пишет t.me/Neman102. Ребята на практике доказали, что…