Дзятлаўчане накіраваліся ў пілігрымку ў Тракелі

10-11 ліпеня ў Тракелях адбудзецца штогадовае каталіцкае свята Тракелянка, прысвечанае мясцовай цудатворнай іконе Маці Божай, якое традыцыйна збірае сотні паломнікаў.

Фестываль звычайна ўключае ў сябе набажэнствы, духоўныя канферэнцыі, канцэрты, творчыя пляцоўкі. Ікона Маці Божай Тракельскай адна з самых шануемых у Беларусі, каб пакланіцца ёй, вернікі праходзяць пешшу дзясяткі кіламетраў. Не стаў выключэннем гэты год.

Каб трапіць на ўрачыстасць у Тракелях, дзятлаўчане адправіліся ў дарогу раніцай 7 чэрвеня пасля імшы і блаславення. За чатыры дні пілігрымы павінны з прыпынкамі пераадолець немалы шлях. Іх шлях ляжыць праз Навагрудак, Уселюб і Іўе.

На Дзятлаўшчыне ў пілігрымку накіраваліся каталікі розных узростаў, у тым ліку моладзь. У Тракелі паломнікі нясуць інтэнцыі – гэта просьбы і падзякі. Для некаторых Тракелянка стала традыцыяй, якую яны стараюцца не прапускаць, а іншыя сустрэнуць свята ўпершыню.

Андрэй Лішко, ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі:

– Напэўна, у гэтыя ліпеньскія дні ўся Гродзенская дыяцэза кіруе свой зрок у Тракелі ў наш санктурый Маці Божай-Каралевы нашых сем’яў. Многія едуць, крочаць пешшу, а хто не можа, той “ідзе духоўна” – моліцца за пілігрымаў. У гэты час і з нашай парафіі, нашай Дзятлаўшчыны, праз Навагрудак, Іўе, Ліпнішкі мы накіроўваемся да Маці Божай. Гэта добрая традыцыя, што моладзь, парафіяне заносяць свае інтэнцыі, малітвы, просьбы да Маці. А да каго мы пойдзем, як не да яе? З нашымі радасцямі мы ідзём да мамы або хочам падзяліцца нейкімі праблемамі. Як хтосьці казаў: чым важнейшая інтэнцыя, тым цяжэй ісці. Напэўна, у гэтым годзе нас будзе мачыць дождж, а можа, будзе і парыць, аднак галоўнае – добры настрой і добрая інтэнцыя. Спадзяёмся, што годна дойдзем да Тракеляў, хоць часамі будзем і мокрыя, а Маці ўсё зробіць, каб яе дзеці былі шчаслівыя.

Вельмі добра, што з намі ксёндз-дэкан Алег Жураўскі, які нас блаславіў, таксама кіраўнік пілігрымкі ксёндз Юрый Жыгарын, які далучыцца са сваімі вернікамі ў Навагрудку, яшчэ з намі ксёндз Яўген Ціхан з нашай парафіі, ксёндз Казімір Ляховіч, які, як у мяне не будзе атрымлівацца, будзе тут апекавацца. Духоўная апека таксама забяспечана.   

Валерыя Якубчык:

– У пілігрымку іду ўпершыню. Шмат чула пра ікону Маці Божай у Тракелях, таму вырашыла, што хачу перадаць ёй  інтэнцыю родных і сваю асабістую, памаліцца за ўсіх блізкіх і каго ведаю.

Безумоўна, хвалююся і перажываю: наперадзе доўгі шлях. Спадзяюся, што пераадолею яго годна, бо побач мае сябры, якія абавязкова будуць падтрымліваць у дарозе.

Юлія Болбат:

– Удзельнічаю ў пілігрымцы не першы раз. Падзея гэта для мяне вельмі важная, бо ўсе мы ідзём да адной мэты – Марыі Тракельскай. На фестывалі вельмі прыемна, весела, там шмат знаёмых, цёплая, спрыяльная атмасфера. Мы не толькі ўдзельнічаем у набажэнствах, але і шмат размаўляем, знаёмімся, знаходзім усё новых сяброў. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

4 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

4 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

6 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

6 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

6 часов ago