6 лютага ў Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы было асабліва ўтульна і па-дамашняму смачна. У рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” тут прайшоў кніжны абрус-самабранка “Стравы нашых продкаў”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” сабраліся, каб разам пагартаць старонкі кулінарнай памяці.

На незвычайным мерапрыемстве галоўнымі героямі сталі забытыя рэцэпты, якія некалі панавалі на сталах нашых бабуляў. Прысутныя не проста дзяліліся сакрэтамі гатавання: кожная ўзгаданая страва выклікала цэлы каскад пачуццёвых успамінаў з дзяцінства.

Вечар у кампаніі адзінадумцаў паказаў: традыцыі нашых продкаў жывуць, пакуль мы пра іх памятаем і гаворым.

Галіна МАЕЎСКАЯ,
загадчыца Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации