Categories: Грамадства

Кірмаш прафесій у дзіцячым садку

Удзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава прайшоў кірмаш прафесій “Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя”. Педагогі, бацькі і дзеці рыхтаваліся да мерапрыемства загадзя: вучылі вершы, шылі касцюмы не толькі дзецям, але і лялькам, з падручнага матэрыялу зрабілі атрыбуты да сюжэтна-ролевых гульняў. Педагогі прадэманстравалі вырабленыя сваімі рукамі дыдактычныя і развіваючыя гульні, лэпбукі, пазнавальныя кубікі.

Кожная група прадставіла павільёны з разнастайнымі прафесіямі: “Салон прыгажосці”, атэлье “Красуня”, супермаркет “Малышок”, паштовае аддзяленне “Буслік”, будаўнічая кампанія “Будуем якасна”, медыцынскі цэнтр “Здаровінка”, Цэнтр культуры “Весялуха”, служба выратавання “Нашы абаронцы”.  Прайшла інтэрактыўная гульня для дзяцей і дарослых “Адгадай прафесію” па цытатах з мастацкіх твораў.

З вялікай цікавасцю дзеці расказвалі аб прафесіях, загадвалі загадкі аб прадметах працы, інсцэніравалі невялікія гульнявыя сітуацыі.

Святлана ІОДА,

намеснік загадчыка дзіцячага сада № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

6 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

19 часов ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

19 часов ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

20 часов ago