Удзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава прайшоў кірмаш прафесій “Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя”. Педагогі, бацькі і дзеці рыхтаваліся да мерапрыемства загадзя: вучылі вершы, шылі касцюмы не толькі дзецям, але і лялькам, з падручнага матэрыялу зрабілі атрыбуты да сюжэтна-ролевых гульняў. Педагогі прадэманстравалі вырабленыя сваімі рукамі дыдактычныя і развіваючыя гульні, лэпбукі, пазнавальныя кубікі.



Кожная група прадставіла павільёны з разнастайнымі прафесіямі: “Салон прыгажосці”, атэлье “Красуня”, супермаркет “Малышок”, паштовае аддзяленне “Буслік”, будаўнічая кампанія “Будуем якасна”, медыцынскі цэнтр “Здаровінка”, Цэнтр культуры “Весялуха”, служба выратавання “Нашы абаронцы”. Прайшла інтэрактыўная гульня для дзяцей і дарослых “Адгадай прафесію” па цытатах з мастацкіх твораў.

З вялікай цікавасцю дзеці расказвалі аб прафесіях, загадвалі загадкі аб прадметах працы, інсцэніравалі невялікія гульнявыя сітуацыі.

Святлана ІОДА,
намеснік загадчыка дзіцячага сада № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga