У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч.
Ірына Уладзіміраўна аддала рабоце ў органе мсяцовай улады гарадскога пасёлка Наваельня тры дзясяткі гадоў, за гэты час заслужыла давер і шчырую павагу ў землякоў і кіраўніцтва.
Здароўя і поспехаў на новым этапе жыцця ёй жадала не толькі старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч, але і прадстаўнікі раённай улады.
– Маладой дзяўчынай вы, Ірына Уладзіміраўна, прыехалі ў гарадскі пасёлак Наваельня, – павіншаваў будучую пенсіянерку старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Першае працоўнае месца ў вас было ў мясцовай гандлёвай базе, дзе працавалі бухгалтарам, галоўным бухгалтарам, і ўжо трыццаць гадоў ваша жыццё звязана з Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэтам. Былі тут сакратаром, кіраўніком спраў. Будынак гэты выглядаў па-рознаму, цяпер ён прыгожы, утульны. Аднак галоўнае нават не ўмовы працы, а вашы адносіны да яе. Вы зрабілі людзям шмат дабра, своечасова выдавалі даведкі. Чулая жанчына, выдатны спецыяліст, шчаслівая матуля і бабуля. Мы дзякуем вам за вашы дабрыню, стараннасць, неабыякавасць. Жадаем, каб на заслужаным адпачынку вы прысвяцілі сябе сям’і, дзецям і ўнукам, прыемным захапленням. Будзьце здаровыя вы і вашы блізкія, міру вам, светлых дзён.
Аляксандр Бараноўскі ўручыў Ірыне Каспяровіч кветкі і Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў.
– Ірына Уладзіміраўна, Аляксандр Станіслававіч падабраў трапныя словы да заслужанай узнагароды “за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў”, – далучыўся да пажаданняў кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч. – Паверце, я працую ў раённым выканаўчым камітэце з 2007 года, з таго ж часу ведаю вас. Заўжды гаварыў супрацоўнікам сельвыканкамаў: “Вучыцеся ў Наваельні, бо ў Ірыны Уладзіміраўны парадак ва ўсіх справах і дакументах”. Да вас не сорамна было прывозіць любую праверку. Нават супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта калісьці ў час маніторынгу зазначалі, што ў вашым сельсавеце прынцып “аднаго акна” сапраўды працуе. Адрасую вам толькі шчырыя словы ўдзячнасці. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, няхай жыццё прыносіць толькі радасць.
Ірына Каспяровіч падзякавала гасцям за кранальныя словы, плённае супрацоўніцтва, узаемаразуменне і добрыя адносіны, паабяцала, што пры неабходнасці будзе дзяліцца працоўным вопытам з моладдзю і ўдзельнічаць у грамадскім жыцці раёна.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Мінску прайшла Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш, дзе сваю прадукцыю прадставілі 160 кампаній з сямі краін…