Казлоўшчына – здаровы пасёлак

У рамках прафілактычнага праекта “Казлоўшчына – здаровы пасёлак” у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця, праходзяць сустрэчы, прысвечаныя актыўнаму даўгалеццю.

У час інтэрактыўнай гульні-віктарыны “Падарожжа па старонках здароўя” наведвальнікі абмяркоўвалі сакрэты захавання прыгажосці, карысць фізічных нагрузак і правільнага харчавання. Гадзіна здароўя “Калі хочаш быць здаровым!”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя, была накіравана на падтрымку людзей пажылога ўзросту. Калейдаскоп карысных парадаў “Вітаміны на вашым стале” пазнаёміў прысутных са значэннем вітамінаў для арганізма чалавека і прадуктамі, у якіх яны ўтрымліваюцца.

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з выставай “Спакуса вялікая, але жыццё даражэйшае”. На гадзіне даверу “Трэба шкодныя звычкі ўзяць у жалезныя двукоссі” з вучнямі мясцовай школы абмяркоўвалі  пытанні: хто і як зацягвае моладзь у наркатычны вір, якія асноўныя прычыны наркаманіі, як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы, а таксама гаварылі пра распад асобы ў выніку іх ужывання.

Каб карысная інфармацыя заўсёды была пад рукой, у бібліятэцы пастаянна дзейнічаюць выстава “Краіна здароўя” і інфармацыйны стэнд “Ключ да здароўя”. Прадстаўленая на іх літаратура раскрывае асноўныя кампаненты здаровага ладу жыцця, вучыць выхоўваць сілу духу і характар.

Прафілактычны праект “Казлоўшчына – здаровы пасёлак” працягвае сваю работу. У планах на лістапад – дыялог-гутарка “Курыць не модна – дыхай свабодна” да Сусветнага дня некурэння, а ў снежні – вечар памяці “Пакуль гарыць свечка” да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу.

Кожнае мерапрыемства становіцца крокам да вялікай мэты: зрабіць наш пасёлак тэрыторыяй, дзе кожны выбірае актыўнасць, пазітыў і даўгалецце.

Аксана ЛІШЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

11 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

11 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

1 день ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

1 день ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

1 день ago