Уся праўда пра забароненую рысу

У рамках рэалізацыі комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы наркаманіі і супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб у Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна для навучэнцаў 8-11 класаў адбылася стрым-канферэнцыя з выпраўленчай калоніяй-пасяленнем № 26 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці.  На ёй прысутнічалі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Дзяніс Жыбарт, участковы інспектар Арына Грыб, асобы, якія адбываюць пакаранне за ўчыненне падобных злачынстваў.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні, якія датычацца незаконнага абароту і ўжывання наркотыкаў. Cпікеры мерапрыемства расказалі навучэнцам аб прычынах свайго ўцягвання ў злачынную дзейнасць, цяжкасцях выхаду з крымінальнага асяроддзя і магчымасцях пераацэнкі жыцця. Навучэнцы і педагогі школы, а таксама ўстановаў адукацыі раёна, якія ў рэжыме анлайн-канферэнцыі прысутнічалі на сустрэчы, мелі магчымасць задаць пытанні аб адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, умовах утрымання ў папраўчай установе. Навучэнцам даведзена інфармацыя аб наступствах ужывання і незаконнага абароту наркатычных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Другая частка канферэнцыі была прысвечана кібербяспецы, махлярству ў сетцы Інтэрнэт, абароне лічбавай інфармацыі. Навучэнец установы адукацыі, прызнаны пацярпелым па крымінальнай справе, звязанай з блакіраваннем мабільнага тэлефона з дапамогай выдаленага ўваходу ва ўліковы запіс, расказаў удзельнікам стрым-канферэнцыі пра абставіны здарэння і адзначыў важнасць выканання правілаў кібербяспекі.

Наталля КАПКОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

5 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

5 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

6 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

6 часов ago

Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…

9 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

11 часов ago